AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Крынічка на Вяснянцы

Раней на Вяснынцы была проста вёска, палі і дарога на Дразды. Пасля вырашылі аднавіць царкву, якая была зруйнавана і зрабіць ландшафтны дызайн. Праклалі сцежкі, паставілі мосцікі, і з мясцовай крынічкі зрабілі месца пакланення. Пачалі ездзіць людзі, браць ваду а за імі пацягнуліся і маладажоны, каб выпіць вадзіцы пасля цяжкай працэдуры шлюбавання ў ЗАГСе. :-), і вядома за прыгожымі фотамі на бугарках, каля дрэваў і каля вады. А пасля пачалі будаваць Мінск-Арэну і крынічка пачала ледзьве-ледзьве біцца і як вынік зусім перастала існаваць. Бабулькі якія сюды прыходзілі з бутлямі за вадой, хаялі будаўнікоў, і казалі, што пасля будаўніцтва Арэны крынічка задзейнічае. Вось вам і факт – Арэна стаіць, а прыгожага вадаёма няма.
Мне гэта традыцыя з піццём вады ніколі не падабалася, але сам выгляд утульнага месца для прагулак даволі прыгожы… таму мне шкада менавіта згубленай прыгажосці. Але я спадзяюся, што ўсё ж такі вынайдуць магчымасць падключыць гэту крынічаньку хаця б да крана нейкага :-)




Гэта я стаю у цэнтры вадаёма.

Сумная карціна... бедныя качкі плаваюць ў лужыцах, якія засталіся пасля таяння снега.

А тут калісьці бегла вада ў вадаём, а зараз мае дзеці выграбалі адтуль лісце пажоўклае..

А гэта фота з 2004 года, вось так бяжала вадзіца.

А вось вадаём.

Але заўсёды можна выкарыстаць гэта для добрых фотак. Надвор'е было халаднаватае, а так бы я прымусіла сваіх і паляжаць і прытуліцца. карацей зладзілі б цудоўную фотасесію на камянях. :-)... адклалі гэта на іншы дні і сонечнае надвор'е. А пакуль мае дзіцёнышы лазілі па дрэвах... ці хто лазіў, а што і спрабаваў залезці. :-)
Tags: Вяснянка, Мінск, Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • Настолкі з дзяцінства.

    Учора ў абмеркаванні тэмы гульняў http://azarkinm.livejournal.com/155780.html з incopolis закранулі тэму гульняў нашага дзяцінства. І з…

  • Чароўны Нясвіж

    Станаўлюся прыхільніцай апошніх прац рэжысёра Аляксея Раковіча. NIASVIZH. The Residence of The Radzivils - lyrical version [НЯСВІЖ - лірычная…

  • БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ

    Толькі сёння патрапіла на цудоўную серыю - ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СТРАЎНІ, якая складаецца з чатырох фільмаў. Фільм першы. Мясныя прысмакі.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments