?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Агульныя падручнікі

Няўжо мы вернемся зноўку да савецка-расійскіх каштоўнасцяў. Ну чаму некаторыя лічаць, што ў нас павінна быць з Расіяй усё агульнае? І калі ўжо сыйдзе гэты пастаянны гнятучы выгляд СССР над галовамі.
Я проста ў шоку ад прапановы зрабіць агульна СНГоўскі падручнік па гісторыі http://kp.by/daily/24484/640436/ Можа нехта не памятае, але я ўжо такая старая, што памятаю гэтыя падручнікі. Дзе выкладаецца агульнае гледжанне на гісторыю, і пункт гледжання перамагай той краіны якая большая. А гэта відавочна Расія. Я проста ў шоку.

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
van_dreamker
May. 6th, 2010 03:13 pm (UTC)
Наш новий міністр освіти Табачник теж подався в ті московські краї узгоджувати підручники з історії. :(
azarkinm
May. 6th, 2010 03:33 pm (UTC)
І ўявіце сабе якія гэта будуць падручнікі... абняць і плакаць.
ofeliya666
May. 6th, 2010 08:54 pm (UTC)
ну капеееец. мяне і гэтыя прыгняталі, па якім я вучылася..)
azarkinm
May. 7th, 2010 04:18 am (UTC)
А вы ж не такія старыя як я. Павінны былі вучыцца па нармалёвым падручніках. Дарэчы... падручнікі ў пачатку 90-х выдадзеныя, такія неказістыя без малюнкаў з чырвонай паласой па сярэдзіне лічацца класікай і добра напісанымі. Для ўсіх настаўнікаў гісторыі гэта рарытэт які трэба мець дома. Бо там гісторыя без савецкага кліна. Адзіны недахоп гэта адсутнасць малюнкаў, але тады трэба было зрабіць і выпусціць тэрмінова. Бо ў 1993 годзе я вучыла гісторыю па падручніку Гісторыя БССР, а гэта такая жудасць... дзе ўся гісторыя беларускай старажытнасці была ўціснута ў 4 параграфа. А ўсё астатняе БССР.
ofeliya666
May. 7th, 2010 10:44 am (UTC)
ого, то я канешне дарма наракаю))) але памятаецца, мяне падручнікі 8-9 класа ўразілі. там прамым тэкстам пісалася, што вось палякі такія-сякія ворагі і злыдні, і ўсё астатнія таксама, а ратуюць нас на працягу ўсёй гісторыі ад гэтых злыдняў нашыя любыя адвечныя бездакорныя сябры-расейцы. Тобто перагіб усё ткі прысутнічаў)
azarkinm
May. 8th, 2010 04:18 am (UTC)
Тады трэба глянуць, што за аўтар пісаў. Я ведаю, што якраз такі больш стары перыяд, які раней ніяк не распавядаўся ў школе - старажытнасць - выкладаўся проста суперскі. Там удзельнічалі вельмі вядомыя гісторыкі, якія як раз такі вельмі адэкватрыя ў гэтым сэнсе, а можна сказаць і нацыянальна свядомыя.
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com