AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

9 Мая

Сёння гулялі па гораду, і скажу вам шчыра, неяк сціпла сустрэла наша Рэспубліка Дзень перамогі, асабліва, тое што гэта ўсё ж такі юбілейная дата. І парад быў сціплы, і неяк абыякава аднесліся да яго арганізатары - не сакрэт, што шмат народу прыходзіць паглядзець менавіта на ваенную тэхніку і вайскоўцаў. Маім дзецям напрыклад падабаецца (асабліва маім мужчынам). Ваенныя нават не дайшлі да канца Заслаўскую (што было ўсе гады да гэтага), заварочвалі на першым жа перакрыжаванні.З самалётамі я дык увогуле маўчу, бо знаходзіліся якраз напрыканцы вуліцы і тое як яны спрабавалі і далей разруліцца было проста страшна глядзець і па шчырасці я спужалася. Мы кожны год ходзім толькі паглядзець тэхніку, а далей па гораду няма жадання соўгацца. У гэтым годзе вырашылі ўсё ж такі паглядзець, можа нешта цікавае зрабілі. Ан не, нічога - усё таксама не хапае людзям месца для набыцца шашлыкоў, смажанак, булак і гд. Усё таксама працуе на паказуху - дзеўчыны з Камунаркі не пачыналі раздаваць новую прадукцыю фабрыкі "пеўнікі смакталкі" пакуль не прайшла дэлегацыя. А ветэраны... ветэраны як заўсёды - мілыя, добры, ўхмыляюцца і казалі дзякуй на любое слова Віншуем... Але я паглядзела фота з фрэндстужцы ў іх ахапкі кветак а нашы, як заўсёды самыя бедныя і гаротныя, нават крыўдна неяк становіцца за ўсё што робіцца. На парад і тэхніку грошы ёсць, а на букеты для ветэранаў няма.

Хаця рэальна была вельмі ўзрадавана і здзіўлена адначасова - 8 траўня ў ГУМе было проста не праталкнуцца так іх было там шмат. Дзейнічалі зніжкі 60% як раз такі для іх. Дык за кацюмамі стаяла чарга з .... 50 чалавек.

Фоткі выкласці не магу, бо глюканула асідзісішка.

Для параўнання паглядзіце колькі шчасця на тварах і самае галоўнае колькі кветак.
http://elina2106.livejournal.com/96625.html?#cutid1
Tags: Беларусь-беларусы
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments