AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Парк "Мамаева Слабада" (Кіеў)

Мінулась, у Кіеве быў адчынены новы парк “Мамаева Слабада”. Парк прысвечаны казакам і іх побыту.



(крыж на развілцы дарог з святым, якому можна памаліцца і папрасіць добрай дарогі)

Яшчэ ў 1990 годзе пад парк быў выдзелен кавалак зямлі, але яго адкрыццё адбылося толькі праз 19 год.

У парку знаходзяцца пабудовы тыповых казацкіх хат, а дакладней двароў. Так усе могуць пахадзіць па падворку дома ганчара, каваля, скарбніцы і гд.



(печка ў адным з дамоў)

(Казацкая скарбніца)


(вокны выглядзяць вось так, што для мяне было вельмі дзіўным)

Таксама на тэрыторыі пасялення знаходзіцца і царква з намагільнымі крыжамі. Усё як мае быць у сапраўдным казацкім пасяленні.





У цэнтры паселішча знаходзіцца пляц, дзе размясціліся гандляры сувеніраў, адзення, і сцэна з гарматамі.





Ёсць у паселішчы і возера з рыбай. І яе там так шмат, не ведаю ці атрымаецца пабачыць, але калі наблізіць фота можна пабачыць як касякі рыбы плаваюць пад вадой. А турыстаў радавала тое, што пры кармёшцы рыбы батонам, яна ледзьве не выскоквала з вады і стаяў такі трэск, што было адчуванне нібыта ў возеры плаваюць не мірныя карасікі, а піраньі.


І што за паселішча без карчмы, якая таксама маецца на тэрыторыі. Але на жаль сталоў мала і працуюць вельмі марудна. І калі мы яшчэ сабраліся былі пасядзець, дык побач сядзелі ўкраінцы, якія чакалі каб заказаць 40 хвілін. Ахвота ў нас адразу адпала.

Ад праходзячых мінакоў-турыстаў парка можна было пачуць размовы пра параўнанне Пірагова і Слабады. Скажу вам, параўнанне не магчыма. І той і іншы парк павінны існаваць, і такіх паркаў павінна быць як мага болей.

Слабада патрэбна па шмат якіх прычынах – але галоўнае гэта тое, што не кожны з турыстаў можа даехаць у Пірагова каб паглядзець на ўкраінскія хаткі, а тут даецца такая магчымасць і парк размешчаны ў цэнтры горада.

І ў нас адразу пачаліся размовы, што файна б было і ў каб у Мінску быў такі парк, з беларускімі хаткамі. Няхай як адгаліненне Строчыц, але каб было. Тэрыторыю пад парк таксама можна знайсці, знайшлі ж месца пад парк “Мініяцюрная Беларусь”. Было б толькі жаданне.

(дом ганчара)



(тыя самыя карасікі-піраньі. Націснуць на фота каб наблізіць.)
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі замежжа, Кіеў, Украіна
Subscribe

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments