?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

"Беларуская спадчына"

Пасля наведвання "Мамаевай Славады" у Кіеве, нам з Пашай дужа было крыўдна за Мінск дзе такога няма, дзе ўвогуле цураюцца чамусьці беларускага. І захацелася нам такога кшталту забаўляльны праэкт прапанаваць зразбіць аднаму бізнэсмэну. Але добрая думна нараджаецца не толькі ў аднаго чалавека... і гэта не можа радаваць.

Каля дома вядзьмаркі. Кіеў, "Мамаева Слабада", травень 2010.

Дыснэйлэнд па-беларуску
У Мінску неўзабаве з’явіцца прататып самага вядомага ў свеце парку забаў.  Пабудуюць яго ў сталічным мікрараёне Чыжоўка. Тут узвядуць культурна-забаўляльны і спартыўны комплекс “Чыжоўка-Арэна”, этнакультурны цэнтр “Беларуская спадчына”, новы віток развіцця атрымаюць парк 900-годдзя Мінска і заапарк.
У комплексе “Чыжоўка-Арэна” акрамя сучаснага катка будуць пляцоўкі для баскетбола і валейбола. “Беларуская спадчына” прапішацца недалёка ад заапарка. Архітэктары прапануюць гараджанам зусім новы, арыгінальны праект, якога ў сталіцы яшчэ не было, — своеасаблівы музей пад адкрытым небам, дзейнасць якога будзе накіравана на захаванне і развіццё беларускай культуры. Рыцарскія палацы, пякарні, млын… Тэматычныя пляцоўкі распавядуць аб усіх перыядах жыцця краіны. Напрыклад, у павільёне “Стольны горад”, прысвечаным старажытным княствам, вырастуць крапасная сцяна з уязнымі варотамі, хата ваяводы і іншыя аб’екты тых часоў. А вось на “Сялянскiм падворку” можна будзе адзначыць Купалле, Каляды ці Масленіцу. “Панскi фальварак” дазволіць адчуць сябе шляхцічамі XVIII–XIX стагоддзяў і пакатацца на конях у невялікім манежы. Не менш цікавымі будуць лясная зона і зона прыроды. Хатка рыбака, хатка балотнай ведзьмы, пчальнік, невялікія вальеры для дзікіх жывёл Беларусі і нават магчымасць парыбачыць — усё гэта і шмат іншага надасць свой непаўторны каларыт  вобразу сталіцы.
"Раніца", № 25, 24 чэрвеня 2010.


Супер-жанчына з курабойным малатком :-)... а куры нажаль разбяжаліся.

Comments

( 10 comments — Leave a comment )
vyshivanka
Jun. 23rd, 2010 05:36 am (UTC)
Як не было??? А Строчыцы? Чамусці ўсе музейшчыкі, калі чуюць пра гэты забаўляльны комплекс, выць пачанаюць.
Музей пад адкрытым небам існуе ў Мінску з сярэдзіны 80-х гадоў. Музей унікальны. Лепш туды бы грошы ўкінулі... Музей загібаецца...
azarkinm
Jun. 23rd, 2010 10:58 am (UTC)
Давайце казаць шчыра, музей у Строчыцах гэта не Мінск. І калі параўноваць яго з Украінай, то гэта больш Пірагова якое знаходзіцца за межамі горада. А тут пытанне стаіць пра Мінск і забаўляльны комплекс у Мінску. І тое што робяць у Строчыцах... хіба не праблемы якія і Стрычыцы вінаватыя ў гэтым? Вы былі на іх сайце? Я была... гэта проста жудасць. Да там можна было кожныя святы народныя ладзіць, і заахвочваць розныя гурты на гэтыя святы ладзіць там сустрэчы. Але гэта пачалося толькі год таму. А дзе да гэтага былі яны? Проста зараз ужо не тыя часы калі можна сядзець і чакаць што нехта прыйдзе і нешта дасць у грашах. Чаму самім не шукаць?
vyshivanka
Jun. 23rd, 2010 11:40 am (UTC)
Пра Строчыцы казаць магу долга, я ў гэтым музеі працую. Сайт жудасны, ведаю, зараз там усе мяняюь. праблема ў тым, что музей дзяржаўны, скаваны па руках і нагах рознымі бюракратычнымі бумажкамі, а наша міністэрства культуры ведае толькі слова "Дай". большая частка грошай якія зарабляе музей уходзіць у міністэрства і там знікае. Святы там сталі правадзіцца не год таму а значна раней. Я працую там з 2007 года, і ўжо тады там ладзіліся вялікія святы. Змены пачаліся калі там змянілася рукаводства. музей пачаў зарабляць неблагія грошы, а пра то куды ўходзяць гэтыя грошы я ўжо казала.
Нешта я развыступалася. Прабачце, набалела.
azarkinm
Jun. 23rd, 2010 12:12 pm (UTC)
Я пра музей стала чуць толькі нармалёва пасля выступоў гуртоў. І тое калі канцэрт за канцэртам там былі. А то што кіраўніцтва змянілася і пачало пакрыху мяняцца гэта добра, можа і будзе толк з музея. Бо літаральна пару тыдняў таму залазілі каб паглядзець што ёсць. якія экспазіцыі, колькі квіток каштуе. і нічога нармалёва не знайшлі. Акрамя гэтых дурацкіх фотак нібыта Вяселле ў малінаўцы з чырвонымі сцягамі. Брэдоціна.
gloria_sargi
Jun. 23rd, 2010 02:09 pm (UTC)
Па мойму, гэта - супер! Я ужо калісьці так казала.
van_dreamker
Jun. 23rd, 2010 02:31 pm (UTC)
Ось, новини з «Мамаєвої Слободи»:

http://russian.ntdtv.com/ntdtv_ru/news/2010-06-20/875256041557.html
http://www.epochtimes.com.ua/articles/view/3/16458.html

Там недавно козацький розгардіяш був. Разом з кримськими татарами гуляли. :)
azarkinm
Jun. 23rd, 2010 03:59 pm (UTC)
дзякуй. фоткі файныя і мабыць у рэальнасці было цікава там пабыць.
van_dreamker
Jun. 23rd, 2010 08:14 pm (UTC)
У це важко повірити, але я там був уперше, хоч і живу десь за три кілометри від «Мамаєвої Слободи». Звісно ж, було цікаво! :) Там би і жив би.
azarkinm
Jun. 24th, 2010 04:41 am (UTC)
:-) а я чамусьці думала, што вы з Львова. Тады скажыце, калі вы з Кіеве... там ёсць яшчэ адзін парк, але крыху за Кіевам рыцарскі здаецца. Ці варта туды пад'ехаць і паглядзець калі будзем зноўку ў вашых краях.
van_dreamker
Jun. 24th, 2010 09:53 pm (UTC)
На скільки мені відомо, «Київська Русь» до кінця ще недобудована, але там уже відбувається багато заходів. Сам я там не був. Рідня, що там побувала, чомусь не у захваті. Ось 26-27 червня намічається Фестиваль каскадерів: www.parkkyivrus.com
( 10 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com