AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Лікёр з трускалак



Склад:
1 л. гарэлкі
400 гр свежых трускалак
400 гр цукру
1 пакецік ваніліна
5 гарошын чорнага перца

Прыгатаванне:
Трускалкі памыць, абчысціць і абсушыць. Скласці ў слоік, з моцнай покрыўкай. Засыпаць усё цукрам. Пакласці перац раздаўлены, але не перамолаты. Заліць гарэлкай.
Перамяшаць усё і паставіць у слоіку ў цёмнае месца на 2 тыдні. Паступова на слоік паглядваць і перамешваць, каб распусціўся цукар.

P.S. Праўда кажучы лікёр як для мяне дык атрымаўся мацнаваты. Але сёння прыходзяць сябры, думаю што для іх тое, што трэба будзе :-) па градусах.

Tags: Кулінарыя
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments