?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Оўруч (Украіна)

Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з 997 года. Калі праяджаеш такія малыя гарадкі, нават і не верыцца, што раней тут жыццё вірыла і вірыла так, што горад узгадваецца ў летапісах.
Мы спыніліся каб даць нашаму кіроўцу крыху перадыхнуць, бо чакала нас яшчэ паездка не блізкая да Мінска, а часу было ўжо… амаль 9 вечара.  Але здолелі паглядзець 2 храма горада.

Васільеўская царква была пабудавана пасля яшчэ ў Х ст., але нажаль царку праследваў злы рок. Яе пастаянна руйнавалі, да аднаго і самага моцнага руйнавання прыклаў руку і наш вялікі князь Гедымін.

Пасля  гэтага на яе месцы ўжо будавалі толькі драўляныя цэрквы якія вядома выстаяць у тыя часы доўга не маглі. Але на пачатку ХХ ст. вырашылі зрабіць так званую рэстаўрацыю, па фундаменту і застаўшымся часткам сцен архітэктары спрабавалі аднавіць хаця бы контурна царкву.

І яны гэта здолелі зрабіць у 1911 годзе.

Роспіс у царкве рабілі вядомыя на той час мастакі. З таго моманту царква з’яўляецца месцам паломніцтва.

Спаса-Прэабражэнскі сабор быў пабудаваны ў 2001 годзе на месцы іезуіцкага касцёлу ХVIII ст.. Які таксама перажыў за сваё існаванне перахрост ва ўніяцкую царкву, а з 1831 году ў праваслаўную.

Савецкая ўлада не пашкадавала сабор і ў 1930-м зруйнавала да шчэнту. Выгляд сабора не мае ніякіх гістарычных каранёў і з’яўляецца наватворам. І хаця гэта галоўны сабор на Оўручскую і Карасценьскую праваслаўную епархію, народ усёроўна цягнецца да старой Васільеўскай царквы. Што мы і пабачылі на Троіцу калі там былі.

Вікіпедыя кажа што ў горадзе існуе яшчэ помнік Алегу Святаславічу. Нажаль яго мы не бачылі, і калі з’явіцца магчымасць зноўку ехаць на Украіну на машыне можа тады будуць фатаздымкі. 

P.S. А для тых хто цягнецца на прыгоды магу прапанаваць. Калі вы будзеце ехаць праз Оўруч, павярніце на перакрыжаванні налева каля танка ці самалёта (ужо не памятаю). І проста ехаць па дарозе… вас чакаюць прыгоды. КПП выселенай зоны і за маленькі хабар (20 грывен) вы здолееце праехаць па адселеным раёне. Тое што можна сфатаграфаваць гэту закінутасць я зразумела занадта позна… калі ў вокнах мільгануў апошні полу паросшы пяціпавярховік.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
founderin
Jul. 17th, 2010 07:43 am (UTC)
правда что ли пускают? давно хочу пощекотать себе нервишки и психику:)
спасибо!
овруч красивый, сколько раз ездила - даже не догадывалась
azarkinm
Jul. 17th, 2010 07:51 am (UTC)
мы выпадкова туды патрапілі. ехалі ехалі... а на перадзе КПП стаіць. І кажуць далей забруджаная зона, так што вяртайцеся. Пачалі размаўляць... папрасіліся далей ехаць, бо калі вяртацца то трэба даволі вялікі аб'езд рабіць. Прапусцілі. Для Украіны гэта нармалёвая справа. З нас і на мяжы ўзялі 40 грывен, а так сказалі стойце 3 гадзіны.
founderin
Jul. 17th, 2010 07:53 am (UTC)
здорово! а границу Вы в зоне проезжали или через гомель? ни разу на зоне не видела очереди... правда, сейчас лето...
azarkinm
Jul. 17th, 2010 02:27 pm (UTC)
Не, гэта мяжа не ў зоне. Мы ехалі праз Мазыр і Оўруч. А ў самім Оўручы ёсць перакрыжаванне дарог, і так як мы ехалі першы раз на машыне, то ехалі дакладна па знакам. А знак паказваў на лева... у выніку дарога пустая на Кіеў, машын адна дзве.... і так кіламетраў 70... а пасля опа і КПП. Так што гэта выпадкова.

А чарга была на ўкраінскай мяжы. У іх перасменка была. Прыйшлося стаяць гадзіны 2. А тое што я напісала, што сказаў што будзе стаяць тры гадзіны... дык машын увогуле не было на той момант. :-) людзям патрэбны былі грошы.
founderin
Jul. 17th, 2010 05:11 pm (UTC)
а:) теперь все понятно)
спасибо
ofeliya666
Jul. 17th, 2010 01:09 pm (UTC)
не зусім зразумела, што там у адселеным раёне?
azarkinm
Jul. 17th, 2010 02:28 pm (UTC)
закінутыя пяціпавярховікі. на палову абсыпаныя ўжо, з разрушанымі вокнамі і заросшыя амаль дрэвамі. вось што ў адселеных раёнах.
ofeliya666
Jul. 17th, 2010 07:55 pm (UTC)
ооо, ціпа "цікавенна-зашыбенны трэшачок"?))))
azarkinm
Jul. 18th, 2010 05:14 pm (UTC)
ну... ціпа таго. :-)
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com