?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Оўруч (Украіна)

Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з 997 года. Калі праяджаеш такія малыя гарадкі, нават і не верыцца, што раней тут жыццё вірыла і вірыла так, што горад узгадваецца ў летапісах.
Мы спыніліся каб даць нашаму кіроўцу крыху перадыхнуць, бо чакала нас яшчэ паездка не блізкая да Мінска, а часу было ўжо… амаль 9 вечара.  Але здолелі паглядзець 2 храма горада.

Васільеўская царква была пабудавана пасля яшчэ ў Х ст., але нажаль царку праследваў злы рок. Яе пастаянна руйнавалі, да аднаго і самага моцнага руйнавання прыклаў руку і наш вялікі князь Гедымін.

Пасля  гэтага на яе месцы ўжо будавалі толькі драўляныя цэрквы якія вядома выстаяць у тыя часы доўга не маглі. Але на пачатку ХХ ст. вырашылі зрабіць так званую рэстаўрацыю, па фундаменту і застаўшымся часткам сцен архітэктары спрабавалі аднавіць хаця бы контурна царкву.

І яны гэта здолелі зрабіць у 1911 годзе.

Роспіс у царкве рабілі вядомыя на той час мастакі. З таго моманту царква з’яўляецца месцам паломніцтва.

Спаса-Прэабражэнскі сабор быў пабудаваны ў 2001 годзе на месцы іезуіцкага касцёлу ХVIII ст.. Які таксама перажыў за сваё існаванне перахрост ва ўніяцкую царкву, а з 1831 году ў праваслаўную.

Савецкая ўлада не пашкадавала сабор і ў 1930-м зруйнавала да шчэнту. Выгляд сабора не мае ніякіх гістарычных каранёў і з’яўляецца наватворам. І хаця гэта галоўны сабор на Оўручскую і Карасценьскую праваслаўную епархію, народ усёроўна цягнецца да старой Васільеўскай царквы. Што мы і пабачылі на Троіцу калі там былі.

Вікіпедыя кажа што ў горадзе існуе яшчэ помнік Алегу Святаславічу. Нажаль яго мы не бачылі, і калі з’явіцца магчымасць зноўку ехаць на Украіну на машыне можа тады будуць фатаздымкі. 

P.S. А для тых хто цягнецца на прыгоды магу прапанаваць. Калі вы будзеце ехаць праз Оўруч, павярніце на перакрыжаванні налева каля танка ці самалёта (ужо не памятаю). І проста ехаць па дарозе… вас чакаюць прыгоды. КПП выселенай зоны і за маленькі хабар (20 грывен) вы здолееце праехаць па адселеным раёне. Тое што можна сфатаграфаваць гэту закінутасць я зразумела занадта позна… калі ў вокнах мільгануў апошні полу паросшы пяціпавярховік.

Comments

azarkinm
Jul. 17th, 2010 02:28 pm (UTC)
закінутыя пяціпавярховікі. на палову абсыпаныя ўжо, з разрушанымі вокнамі і заросшыя амаль дрэвамі. вось што ў адселеных раёнах.
ofeliya666
Jul. 17th, 2010 07:55 pm (UTC)
ооо, ціпа "цікавенна-зашыбенны трэшачок"?))))
azarkinm
Jul. 18th, 2010 05:14 pm (UTC)
ну... ціпа таго. :-)

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com