AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Правіла? Не, хачу верыць, што выключэнне

Памятаеце рускую класіку “О времена, о нравы!”? Весь зрэз нашага грамадства можна пабачыць з ціхім жахам у любым людным месцы. Напрыклад на Мінскім моры.


Тры жанчыны сядзяць і спяваюць з савецкага песенніка. І калі камусьці трэба падняцца, то паднімаюцца усе. Яны пелі і лежачы, і сідзячы, і стоячы на пакрывале, і каля мора. Тое як яны ішлі да мора пець, можна адразу ўзгадваць фільм “Аперацыя Ы…” там дзе Шурык здаваў іспыт з "хорошей девочкой Лідой" і разам чыталі канспект.

Каля буйкоў хлопец з дзеўчынай спрабуюць заняцца сексам. І пляваць яны хацелі на ўсе палачкі разам узятыя ў моры. Галоўнае весела. Усе іх спробы працягваліся хвілін 30.

Але самае жудаснае, гэта тое што некаторыя і дзяцей вучаць рабіць так як яны робяць.

Маленькая дзяўчынка падбягае да маці і кажа “Я пісаць хачу”. На што маці, такая маладая жанчына з добрай фігурнай і ў дарагім купальніку кажа “Бяжы хутчэй у мора па пояс. Ніхто ж не бачыць.” У дзяўчынкі вялізарныя вочы ад пачутага, бяжыць і робіць.

Маленькі хлопчык бегае па пляжу з мамай. Мама нешта кажа, нагінаецца сцягвае трусы і хлопчык мочыцца ў мора. Проста стоячы на берагу. Навучаны мамай праз некаторы час сам сцягвае трусы і таксама проста пісае ў мора. У 50 см ад яго і вакол яго плёскаюцца іншыя дзеці.

Ужо іншая пара спрабуе паўтарыць секс каля буйкоў.

І ў давяршэнне хлопчык васьмі год сваёй таксама васьмігадовай сяброўцы кажа "Паліна, а я какешку ў мора зрабіў!". Усё. Фініш. “О часы, о норавы”.

Дзе ёсць яшчэ пясчаныя пляжы, каб дзецям пагуляцца? ці проста прыгожыя месцы каля вады дзе такога натоўпу людзей няма.


P.S. Усе фота не маюць ніякіх адносінаў да напісанага, хіба толькі месцам здымак - Мінскае мора. :-)

Tags: Вандроўкі Беларусь, Мінск, Мінскія замалёўкі, Прыватнае
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…