?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Птушыная выспа

На дзень горада, які адзначаўся Мінскам 11 верасня, адбылося адкрыццё Парка Перамогі. А я сёння хачу распавесці пра яшчэ адну асаблівасць сталіцы - ПТУШЫНУЮ ВЫСПУ.


В вось гэта мост, які вядзе да выспы і жалезная брама, якая зачыняецца на нач. Да і сама брама зроблена арыгінальна - у выглядзе кляновага ліста. Праўда прыгожа.

На ўваходзе вас сутрэне вось такі стэнд з расповядам, дзе якія птушкі жывуць і дзе якія сцежкі пракладзены на выспе.

У самім міні-парку пракладзены сцежкі зробленыя з бярвенняў, і экалагічныя сцежкі (насцілы) з досак, якія мінімальна дакнанаюцца да зямлі.

На выспе размешчана вельмі шмат шпаковень, яны разнастайных памераў і выглядаў.

У цэтры выспы стаіць аглядальная вежа, якая нібыта максімальда дае магчымасць паглядзець і паслухаць птушак.

Асаблівасцю парка з'яўляецца тое, што тут няма ніводнага ліхтара. І таму парк закрываецца на нач, а так бы тут было б вельмі ўтульна сядзець закаханым парам. Хаця закаханым хапае месца тут і днём, бо месцаў на выспе вельмі шмат прыгожых.

На выспе размешчаны і арыгінальныя лаўкі. Карацей атмасфера ў парку вельмі і вельмі ўтульная скажу я вам.

Праўда жадаючых прагуляцца па новым парку было так шмат, што проста хадзілі натоўпамі і нармалёвыя фоткі не магчыма было зрабіць. Але думаю, што ў наступную весну,калі ажыятаж спаўзе і выспу паноўняць птушкі тут сапраўды будзе вельмі і вельмі ўтульня.


P.S. Пра Парк Перамогі, размова іншая, бо распавядаць пра парк і не паказаць фоткі фантанаў гэта сумна. А мясцовыя ўлады арыгінальна падыйшлі да адкрыцця парка. Яны запусцілі фантаны на 1 гадзіну, і пасля ўвесь час яны былі выключаны. А мінакі хадзілі і абураліся тым, што столькі рэкламы, а нічога няма... ну карацей як заўсёды зрабілі. Таму пра парк для тых хто там не быў распавяду калі будуць фатаздымкі фантанаў, дзеючых.

Comments

( 13 comments — Leave a comment )
ofeliya666
Sep. 21st, 2010 06:58 pm (UTC)
ооо, будзе куды вадзіць "турыстас" цяпер))) А дзе ён знаходзіцца? я правільна зразумела, што фоткі з гэтага самага парку, але гэта не рэпартаж пра парк, таму што няма фота фантанаў?)))) цікава, і калі яны збіраюцца запускаць гэтыя фантаны....
azarkinm
Sep. 21st, 2010 07:01 pm (UTC)
Не. парк Птушыны ўжо адчынены. Гэта выспа на якую можна зайсці калі ісці ўздоўж берага Свіслачы на кніжны кірмаш. Калі пабачыце мост адразу зразумееце. Ды і Парк Перамогі адчынілі, але там прыгожыя фантаны і я застала калі яны працавалі. Таму ў наступны раз. А да птушак, можна ўжо вадзіць турыстаў :-)
ofeliya666
Sep. 21st, 2010 07:03 pm (UTC)
гм, а калі ні я, ні турысты не разбіраюцца ў птушках, то е сэнс туды топаць?)))
azarkinm
Sep. 21st, 2010 07:04 pm (UTC)
:-) галоўнае стварыць паданне пра гэта месца. У Еўропе шмат такіх месцаў. Няхай будуць і ў нас.
ofeliya666
Sep. 21st, 2010 07:06 pm (UTC)
та ну, я што, нешта кажу супраць? я толькі за (асабліва пасля САфійкі)))).
azarkinm
Sep. 21st, 2010 07:07 pm (UTC)
:-) ну так. можа і я да яе даеду. Дарэчы а птушак можна нават і проста слухаць, нават калі не разбіраешся ў іх.
ofeliya666
Sep. 21st, 2010 07:12 pm (UTC)
угу, туды варта з'ездзіць)))
ха, а мож вы ведаеце, калі ў нас фантаны та вырубяць? яны з якога часу не працуюць, вось што цікава...
azarkinm
Sep. 22nd, 2010 03:45 am (UTC)
Нават і не ведаю калі спыняюцца, можа ў кастрычніку.
hmelly_sunelly
Sep. 22nd, 2010 10:40 am (UTC)
а дзе знаходзицца книжны кирмаш?
azarkinm
Sep. 22nd, 2010 02:03 pm (UTC)
Начны кірмаш на Даўмана. Там дзе спартовая заля і тэнісныя корты побач.
ofeliya666
Sep. 21st, 2010 07:01 pm (UTC)
ааа, усё, дакумекала, дзе ён знаходзіцца! Мы ж там пад час практыкі нешта малявалі...даўнооо....
nasya_ic
Sep. 22nd, 2010 06:25 pm (UTC)
Былi там на наступны дзень пасля адкрыцця, як шмат людзей)
А Парк Перамогi мне не спадабауся, вельмi шмат дрэу знiшчылi. Вялiзная пустая прастора. i з фантанамi падманулi)
Прауда, уначы там прыгожа, каля возера i амаль нiкога навокал.
azarkinm
Sep. 22nd, 2010 06:42 pm (UTC)
Я бачыла фантаны 2 з трох. І мне яны спадабаліся. А вось тое што так з людзьмі паступілі, бо шмат хто ехаў менавіта ў "святочны" дзень прагуляць і паглядзець. Маглі б ужо хаця бы 2 дні даць людзям відовішчаў. Я так разумею, што іх ужо запусцяць нармалёва толькі ў наступным годзе.
( 13 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com