?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

А вы ведаеце, што зараз па Камсамольскім возеры плавае цеплаход? І каштуе даволі танна, чым мы скарысталіся і пракаталіся ўсім сямействам.

(фота ўзята з сайта цеплахода)


Атрымліваецца, што цеплаход гэта прыватная ініцыятыва бізнесоўца, які адрэстаўраваў яго і даў другое жыццё. Кошт квіткоў ўсяго 6 тыс. на чалавека, дзеці пасля 5 год 3 тыс, да 5 год бесплатна. На цеплаходзе дзве палубы, адна на адкрытым паверсе, а другая абсталяваная з крэсламі ўнізе. І хаця было халодна, мы вырашылі пакатацца вядома з вецярком.

Гэты цеплаход робіць лепшае ўражанне, чым яго яшчэ адзін плавучы сябра ў Парку Горкага. Бо тут ён робіць значна больш паваротаў і ахоплівае большую тэрыторыю для агляда. Уладар цеплаходу сказаў, што файна катацца ўвечары, калі бачна падсветка прашпекта, а цеплаход прыве ў начной імгле.

Гэта напрыклад віды пляжнай часткі возера.

Дзецям якія былі на цеплаходзе вельмі спадабалася вандроўка, як мабыць і дарослым, бо тое што з'яўляецца зразумелым для большасці гарадоў свету, для нас гэта адкрыццё і навінка. Крыху здзівіла тое, што па ўсяму возеру растаўлены прыстані, але пакуль у планах цеплахода няма перавозкі людзей да іх, хаця... было б вельмі зручна рабіць такія прыпынкі.

А яшчэ, ў штурвала знаходзіцца сапраўды дзядзечка марак... і калі б было лепшае надвор'е а не пранізваючы вецер, а я на бяду забыла яшчэ пальчаткі дома... то мы б абавязкова сфоткаліся, а так толькі фота за працай.

"Марсель", такая назва цеплахода плавае зранку і да вечара, пакуль ёсць жадаючыя пакатацца. Так што не ўпусціце магчымасці пакуль яшчэ на вуліцы сонца пракаціцца і пабачыць возера з іншых ракурсаў.


А яшчэ ад уладара цеплаходу даведаліся, што ў яго шмат планаў па дабраўпарадкаванню нашай сталіцы, і калі ўсё будзе добра то ў наступным летнім сезоне Мінск надбае файны паб на вадзе з пірацкімі фрэгатамі. :-) Пачакаем, пабачым.

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
ofeliya666
Oct. 3rd, 2010 10:58 am (UTC)
Гы, тык жыццё паціху ўладкоўваецца...А то ж нават "турыстас" не пакатаеш на гэтым цеплаходзе, каторы з ГОркага. Ён нейкі..зусім не прэзентабельны.
azarkinm
Oct. 3rd, 2010 12:17 pm (UTC)
Дык і смешна катаць турыстаў па такім малым коле, як у Парку.
ofeliya666
Oct. 3rd, 2010 04:17 pm (UTC)
ага! там ён даязджае да маста каля Опернага, а потым разварочваецца, наколькі я разумею..а ў бок парку таксама не надта наездзішся....
nasya_ic
Oct. 3rd, 2010 01:52 pm (UTC)
Сёння бачылі яго) Дзякуй, за інфармацыю пра кошт і вячэрні рэйс. А дзе на няго магчыма патрапіць? С боку праспекта ці Палаца Моладзі?
azarkinm
Oct. 3rd, 2010 02:28 pm (UTC)
З боку праспекту Пераможцаў.
adelka
Oct. 3rd, 2010 02:31 pm (UTC)
а дзе на яго пасадка? вельмі захацелася пракаціь сына
azarkinm
Oct. 3rd, 2010 02:33 pm (UTC)
Прыпынак аўтобусаў 1, 44, 91, 73 "Камсамольская возера". Лепш за ўсё ісці на выходныя туды, ці бліжэй да абеду.
adelka
Oct. 3rd, 2010 02:45 pm (UTC)
ох, я па прыпынках не арыентуюся, бо аўтамабіліст. а што там за вуліцы каб бліжэй да самога параходзіку і які расклад працы - бо я акурат хацела пасьля працы ў будзенны дзень
azarkinm
Oct. 3rd, 2010 02:47 pm (UTC)
пасля працы мабыць будзе добра. бо па празмовах яны не прымеркаваныя да руху, трэба каб крыху хаця бы людзей назбіралася. ГЭта па праспекце, пасля Стэлы ехаць, там дзе якраз фантан адкрывалі.
adelka
Oct. 3rd, 2010 03:15 pm (UTC)
о цяпер зразумела
вялікі дзякуй!
pucjovaja
Oct. 4th, 2010 05:16 am (UTC)
дзякуй за інфу!!!
azarkinm
Oct. 4th, 2010 05:25 am (UTC)
заўсёды, калі ласка.
( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com