AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Гарбата ці каньяк

Нешта я даўно ўжо не пісала ў ЖЖ. Усё бегаю, бегаю і часу на нешта, што раней рабілась без праблем зусім не стае. Вось зараз толькі дзякуючы таму, што прастыла і засела на некалькі дзён дома, выдаліся нейкія ўрывачныя хвіліны.

Распачалі мы зімовыя вылазкі на салазках у гэтыя выходныя. Атрымалася вельмі добра. Гарбата ў тэрмасе пакаціла дзецям, а дарослым спадабаўся каньяк у фляжцы, які з кожным глытком станавіўся ўсё халадней і халадней.



Пачалося ўсё з таго, што дзеці захацелі пакатацца на санках. А дзе гэта лепш зрабіць як на непачышчаных дарогах каля леса.

Але не тут та было, атрымалася так, што ўсё ж такі гэтыя дарогі пачысцілі, і пачысцілі старанна, як нават каля дамоў бываюць не робяць. Прыйшлося нам прабірацца да леса па накатанай лыжне. Мы ўжо паспадзяваліся, што хоць там цывілізацыя не дайшла. І зноўку... памыліліся. Сцежкі былі пачышчаны трактарам нават і ў ўм.


Мае мужчыны ішлі ў лес са стойкім жаданнем распаліць там вогнішча, ну ці хаця бы вагнішачка. А так як зіма, то і галля сухоха не знойдзеш. Прыйшлося збіраць па дароге ўсё што толькі можна было. Вераніка ў нас выступала Алёнкай (ці як там яе), з казкі "Дванаццаць месяцаў", валакла на санках хвораст.


Пасля змаганняў з сырымі палкамі, ветрам і марозам мае мужчыны ўсё ж такі здабылі агонь.


Карацей, вырашыла я, што калі настане крызіс і ўсе пойдуць у лясы мы не прападзем, муж падкаваны добра ў мяне да эктрымальных умоў жыцця.

Гарачая гарбата... мароз... снег... лес. Гэта ўсё складаецца ў вельмі файныя ўражанні. І гарбата для малых была самай смачнай якую яны калісьці пілі.


Так як падсмажываць сала было вельмі халодна, прыйшлося гэты занятак адкласці, і лясная кулінарыя звялася ў гэты раз толькі да грэнак.


Далей нас чакаў даволі эктрымальная дарога да дому, бо ў лесе атрымалася так, што сцежкі хоць і пачышчаны трактарам, але лепш бы ён гэтага не рабіў. Дарога як люстэрка. Дзеці з візгам каціліся за нашай "лашадкай", тата па дзіцячаму ўсміхаўся і ні разу не паваліўся, а мама шагала не па лёдзе а па сугробах, напрамкі... каб гарантавана не паваліцца. :-).
Tags: Вандроўкі Беларусь, Вяснянка, Мінск, Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments