?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Васіль ці Яўхім?

Учора пабачыла ў навінах расповяд пра свой любімыфільм “Людзі на балоце" (тут пра фільм). Не ведаю як вам, а мне чамусьці ўвесь час падабаўся менавіта Яўхім у выкананні Барыса Няўзорава.

А Васіль заўсёды падаваўся слюньцікам нейкім. І вельмі мне хацелася каб усё ж такі ў Яўхіма ўсё атрымалася з Ганнай. Мабыць маё адчуванне героя рамана прайшло праз актора, бо ён мне вельмі падабаўся ў гэтай ролі.

Дарэчы, таксама днямі для сябе адкрыла, што ў Хойніках быў пастаўлены летась помнік героям рамана. Толькі як ні шукала ў нэце так і не зразумела хто менавіта на ім паказаны. Тое што Ганна з Васілём, гэта так, але хто трэцці?

На маю жаль той край вельмі нязведаны для мяне, хаця Пашка ўвесь час кажа што ён паляшук. Можа гэтым летам атрымаецца заехаць на Палессе… буду спадзявацца.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com