?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Рыхтуемся да Масленіцы

Чаму бліны лічаць традыцыйным блюдам рускіх? Яны прысутнічаюць у шмат якіх кухнях краін і ў тым ліку нашай. Бліны беларускія гаспадынькі гатавалі і падавалі з любымі дадаткамі - з мачанкай, з маслам, са шкваркамі, са смятанай, з капустай квашанай, з сочывам, з мёдам, з малаком, з грыбамі... гэты спіс можна працягваць і далей.
Вось і мы з сябрамі, вырашылі крыху падрыхтавацца да свята і правесці блінную суботу :-).


Трое відаў бліноў, шкваркі, мачанка, гарэлка, віно і добры настрой. Што яшчэ трэба для суботняга вечара з сябрамі. :-) Хіба што гітара, дык і яна была... уявіце Паша праз колькі год перапынку грання перад сябрамі вырашыў вярнуць традыцыю. Спадзяюся, што гэта быў не апошні рывок, бо адразу накаціла настальджы офісных пасядзелак у маладосці пад "Одзірыдзідзіна", "Паветраны шар", "Каханая мая"... і вядома Чайф.

Тое як гатаваць бліны ўве ведаюць, а вось мачанка... Вырашыла падзяліцца рэцэпрам які для сябе адкрыла не так даўно, бо ў маёй сям'е мачанка рабілася інакш.

Мачанка сялянская.
Трэба: свінныя рэбры, кілбаскі, мука, лаўровы ліст, цыбуля, сала, тмін.
Гатуем. Свінныя рэбры абсмажыць на патэльні, кілбаскі таксама і пасля парэзаць. Выкладваем у рондаль ці патэльню якую можна ставіць у духоўку. Далей абсмажваем парэзаную цыбулю і сала. І таксама перакладваем. Дадаем лаўровы ліст, тмін, чорны перац. Асобна разводзім халоднай вадой 3 ст.л. мукі і змешваем з голым варам. Мучная вада павінна загусцець пасля чаго працэжваем яе ад камкоў якія могуць з'явіцца калі вы не вельмі добра размяшалі муку ў халоднай вадзе. Солім усё і на 20 хвілін у духоўку.

І з блінамі макаем і ямо. :-)

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
pucjovaja
Feb. 20th, 2011 08:42 am (UTC)
Пэўна, смаката! Трэба неяк паспрабаваць, бо Алесь мачанку вельмі любіць!
azarkinm
Feb. 20th, 2011 11:07 am (UTC)
Абавязкова паспрабуй, думаю Алесю такі варыянт вельмі спадабаецца.
julker
Feb. 20th, 2011 02:28 pm (UTC)
за бытнасьць у заакаяніі я неяк прызвычаілася што тоўстыя бліны, гэта страва канадыйская а тонкія - француская :)))
Рускіх тутака ніхто і не узгадае у сувязі з блінамі. У скрайнім выпадку венграў, бо тыя рэстарацыю блінную адкрылі .
azarkinm
Feb. 20th, 2011 07:48 pm (UTC)
Вось і добра. :-) Хаця, на ўсіх кулінарных форумах, рускія бліны якраз пазіцыяніруюцца тонкія. Чамусьці колькі не глядзела, тоўстых бліноў амаль няма ў іх.
dmitry5530
Feb. 25th, 2011 02:28 pm (UTC)
а чаму бульбу лічаць беларускай стравай намбэ 1, калі гэта толькі Пётрык 1 завёз яе у Расею і да нас ніякага дачынення ня меў???
azarkinm
Feb. 25th, 2011 02:49 pm (UTC)
таму што так павялося. спадабалася бульба нам. а вось у расіі проста не ўмелі яе нармалёва захоўваць. :-)
dmitry5530
Feb. 25th, 2011 07:17 pm (UTC)
навошта яе захоуваць - яе закопваць трэба...
azarkinm
Feb. 26th, 2011 07:15 am (UTC)
на зіму захоўваць, а ў весну закопваць. :-) Дык пры Пятры, калі ён завёз бульбу, першае рабіць і не ўмелі. Захоўвалі на адкрытым паверсе, шмат бульбы станавілася зялёнай, яны елі і травіліся. Вось тады яе і амаль перасталі вырошчваць у той жа Расіі.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com