AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Ці ёсць арыгінальныя дамы ў Мінску... ці Беларусі?

Чаму ў Беларусі не робяць цікавыя праекты? Не дзяржаўныя, а прыватныя. Чаму прыватныя дамы выглядзяць так стандартна і чакаема. Па шчырасці я не бачыла ніводнага арыгінальнага праекта прыватнага адна-двух-трохпавярховага дома.
А вось што я знайшла цікавала лазячы па нэту. Праекты вельмі і вельмі арыгінальныя.

Брытанскі экалагічны дом. Самае цікавае, што людзям прадаюць дом, але ў разобраным выглядзе і інструкцыю з апісаннем як яго збіраць.


Вось так ён выглядае ўнутры.

А самым цікавым з'яўляецца тое, што гэты дом варочаецца вакол сваёй асі. Задумка была, каб ён варочарся за сонцам і такім чынам ў доме пастаянна будзе сонечна.

Такія дамы першапачаткова былі пабудаваны ў Вялікабрытаніі, а затым пачалі распаўзацца па свету. Амаль у кожнай еўрапейскай краіне можна іх зараз знайсці.

Наступны дом які зацікавіць сваёй арыгінальнасцю Дом ракушка.

Ён знаходзіцца ў Мексіке.

А самае арыгінальнае там жыве звычайная сям'я з двума дзецьмі.


А гэта ўжо ў Швейцарыі. Дом з якім не страшны ніякія суседзі.

Бо ён знаходзіцца пад зямлёй. Вось такі еўрапейскі падыход да зямлянкі. :-)

Адзіны плюс гэтага дома я бачу ў тым, што проста становіцца вельмі шмат прасторы навокал. У сэнсе над зямлёй.


Вось з гэтага дома пачалася мая зацікаўленасць арыгінальнымі праектамі.

Дом у Сінгапуры.

Участак быў малы і з кожнага боку суседзі, і толькі адзін крыху даваў прастору. Вось гэтым і скарыстаўся архітэктар.

І даў маўчымасць гаспадарам дома яшчэ і пазагараць на траўцы.


Дом улітка.

Зноўку Мексіка. На гэты раз тут жыве мастак. І палову дома здае. Так што ў кожнага ёсць магчымасць калі паспрабаваць патрапіць у такі арыгінальны дом.

А яшчэ мне падабаецца, што дызайнеры ў такіх дамах прадумваюць усю яшчэ планіроўку, мэблю і некаторыя дробязі антуража.


Англічане зноўку зрабілі арыгінальны дом для прыроды, ці гасцявы домік.

Унутранае аблічча дома даволі спартанскае.


Добра мець ачумелыя ручкі, але відаць не ва ўсіх спецыяльнасцях. Вось такі жах арыгінальны пабудаваны ў суседняй Расіі.

Дом спаская вежа. Бррррр. Не хацела бы тым жыць, а гаспадар памі ж іншым збіраецца яшчэ зрабіць копіі некаторых рускіх архітэктурных сімвалаў.

Дом карабель. Таксама Расія.

Нажаль у нас не бачыла нават вось такіх арыгінальных шпаковень на нашых міні-участках Мінска. :-)
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments