?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вясеннія замалёўкі

Ачуняла я ад хварэбы, вось вясна нарэшце прыйшла і да нас. Каб была магчымасць радавацца і гуляць з дзецьмі ў вясенніх вандроўках. Народ як заўсёды ссумаваўся па шашлыках і п'янках на свежым паветры, што вырашылі начхаць на ўсе законы і дакрэты нашага благавернага і сядзець піць піва на ўсіх лаўках у Вяснянкаўскім парку. :-) На кожнай кочцы сядзелі па некалькі кампаній, каля ракі ды ўвогуле не магчыма было нармалёва прайсці, праз кожныя 10 метраў - кампанія. Калі піва стаяла і проста на лаўках, то вось крапчэй напоі былі заўважаны ў сумках ды пакетах. А яшчэ... калі нехта хоча захапіць крыху зімы прыходзьце катацца на лыжах

Хаця такіх за нашу вандроўку нікога не было заўважана, затое...

... затое, былі заўважаны массавыя катанні на роліках.

Дарэчы мужчына грымнуўся пасля гэтага здымку. Спачатку падумала, што можа гэта я так не зручна зірнула... але пасля тайна была раскрыта - ён проста вучыўся катацца.

І вядома ровары, калі каля рэчцы яшчэ такіх раварыстаў як мы было мала.... а вось на самой веладарожцы часам сапраўдны рух як на аўтастрадзе адбываўся.
Дарэчы, нарэшце Вераніке знялі дадатковыя колы. Дзіцё вучыцца катацца як дарослая.


На перадзе набыццё новага ровару для Яна, відаць будзе набывацца ўжо больш нармалёвы велік. Калі ёсць спецыялісты і могуць падказаць якую марку глядзець, буду ўдзячна.

P.S. Хацелі зайсці паглядзець на выстаўленыя скульптуры Жбанава ў двары Музея Мінску, але было зачынена. Ці ўваход з іншага месца? Можа хтосьці заходзіў туды?

Tags:

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com