?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Магнолія

Увесь час хачу патрапіць у Кіеў калі там будзе квітней магнолія. Яе прыгожыя кветкі мяне чамусьці заварожваюць. А там, у Батанічным саду гэтых дрэваў вельмі шмат... і ўсе ў кветках! Прыгажосць! Днямі чытала адну навіну, што ў беларусі просты люд можа таксама вырасціць магнолію. Трэба будзе паспрабаваць на лецішчы зрабіць такі геройскі ўчынак, можа нешта і атрымаецца.

І ўчора даведалася, што адзінае дрэва магноліі ёсць і ў Батанічным садзе, і зараз яно квітнее ў нас.


Так, што калі нехта хоча паглядзець на яго, ці пафоткацца побач, то схадзіце ў Батанічны сад. Якраз яшчэ адзін дзень выходных застаўся.

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
primaviera
May. 3rd, 2011 07:09 am (UTC)
Марына, адно такое дрэва ёсць у нашым Б.С., з левага краю, там дзе плот ад парка чалюскінцаў. І яшчэ адно ў Лошыцы. А мы ездзілі глядзець на квецень магнолій і, што яшчэ важней, сакур, у Крым. Асалода
azarkinm
May. 3rd, 2011 07:59 am (UTC)
Дык гэта на фота дрэва і ёсць магнолія Батанічнага сада. А пра Лошыцу і не ведала. А сакуры ў нас няма?
primaviera
May. 3rd, 2011 01:32 pm (UTC)
Я не ведаю дакладна, здаецца, некалі ў Сяндайскім скверы іх саджаў гарвыканкам, але можа гэта я прыдумала... Хаджу там досыць часта, ні разу не бачыла.
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com