?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мінскі батанічны сад

Надвор'е не спрыяе сёння да вандровак... халаднаваценька. І файна што мы днямі паспелі зрабіць такі першую вылазку - у каралеўства кветак. Хаця мне больш падабаецца быць у Батанічным саду напрыканцы траўня, калі будзе квітнець бэз і радэндрон. А зараз толькі цюльпаны, геацынды, нарцысы і крокусы. Новае, што з'явілася, прынамсі для нас у парку - антычны пантэон багоў.

З'яўляюцца дзе-нідзе мае любімыя маргарыткі. Яны крыху разрастаюцца і вельмі файна будуць глядзецца праз пару тыдняў, калі зялёны земляны дыван будзе ў беленькіх кропельках.


Браткі. Яны бываюць розныя, але нажаль чамусьці плантацый гэтых кветак не было заўважана нідзе ў садзе.


Ды і нарцысаў не вялікая колькасць скажу я вам па сакрэту.


Затое геацындаў вельмі шмат. І ад іх ідзе такі водар... і выглядаюць яны як рознакаляровы дыван на падлозе. Мне спадабаліся вельмі.


Цюльпанаў таксама шмат, але чакала большага неяк.


І знайшла вельмі цікавыя карлікавыя цюльпаны. Месцамі яна сядзяць так, што амаль з-за лісцяў не бачна зямлі. Мабыць файна будуць глядзецца ў ландшафтным дызайне.


Ні водны цюльпан не пастрадаў пры здыме фотак... хаця былі памкненні Веранікі грымнуцца ўсім фэйсам уніз. Катастрофа была прадухілена мамай, якая схапіла дачушку за каўнер і спыніла ў 2 см ад цюльпанаў. А наш тата стармазіў і не сфоткаў гэты момант. :-)




А вось і пачатак пантэона. Гэта фігура стаіць на беразе. Усе астатнія знаходзяцца на выспе.




Наколькі разумею гэта Зеўз




А гэта сціпленькі малады чалавек, пастаянна адмаўляўся здымацца. І ва ўсіх кадрах выглядае як ненавязлівы ахоўнік. :-)

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com