AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СМЕЦЦЕ

Перыяд распаду:
шкляныя бутэлькі - 500-1000 год;
пластмаса - 400 год;
алюміневыя лыжкі - 200 год;
паліаціленавыя бутэлькі - 100 год;
бутэлькі з пад піва, кансервы - 20-30 год;
драўляныя вырабы - 20-40 год;
пакеты - 20 год;
жалеза - 10-20 год;
фальга - 10-20 год;
батарэйкі - 10 год;
адзенне - 2-3 гады;
папера - 2-3 гады;
цыгарэты - 1-5 год;
ежа - 1-2 тыдні.


А зараз узнікае пытанне, ці варта пакідаць гэты хлам у лесе пасля пікніка. Спадзяюся, што ўсе мае фрэнды якраз такі свядома адносяцца да гэтай праблемы і ўсё што прыносяць на прыроду забіраюць з сабой і пакідаюць каля першай нармалёвай сметніцы.

P.S. Учора з дзецьмі зрабілі вылазку на прыроду да вытокаў Свічлачы, што бяжыць каля Вяснянкі... агульны стан жадае быць лепшым. Такое адчуванне, што большасць кампаній якія прыходзяць адпачыць, лічаць што яны зрабілі вялікі ўчынак калі сабралі смецце проста ў адну вялікую кучу. Прыбраліся мы вакол таго месца дзе сядзелі... пасля пайшлі да іншага... і як вынік ў радзіусе 100 метраў была чысціня. Што спалілі, што вынеслі ў пакетах да сметніцы. І ўзнікла пытанне - ці на доўга яе хопіць? Адзінае ведаю, што мы навучаем сваіх дзяцей заўсёды выносіць смецце з леса, а калі ёсць магчымасць забраць яшчэ і за вар'ятамі якіх іх маці не навучылі гэта рабіць.
Tags: Мінскія замалёўкі, Прыватнае
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments