?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Дзень Перамогі ў Мінску адзначалі як звычайна - ускладалі кветкі з ветэранамі (абраныя), слухалі канцэрт для ветэранаў (абраныя), а просты піпалс адпачываў па парках і месцах для массавага выгула таго ж піпалса.
Зразумела, што новаадчынены (весень 2010 года) парк Перамогі прыцягнуў магчыма большую ўвагу. Прыемна тое, што ўсё ж такі народу далі адпачыць крыху на паветры, пастаўлена столікаў столькі было, колькі ні адзінае мерапрыемтва ні выстаўлялася да гэтага. Але ўсёроўна, пралічыліся - людзей прыйшло болей чым разлічвалі і гэта было відавочна, бо ўжо ў 15 гадзін не магчыма было да гэтых столікаў прабіцца. І было яшчэ два грунтоўныя мінусы. Першы - нідзе не было ваты і марозіва (сорамна і яшчэ раз сорамна). Другое - калі я не хачу піва і шашлыкоў, а хачу проста напітка ці вады, мне ўсёроўна трэба выстаяць агульныя чэргі ў кафэшкі... ну чаму не паставіць асобныя маленькія кропачкі з продажам напіткаў?

Ой. Ну што гэта я балбачу і балбачу злобна, як старая перачніца.

ФАНТАНЫ спадабаліся нам. Асабліва малодшай палове сямейства.

Дзеці аж пішчалі ад задавальнення. Бо і надвор'е спрыяла крыху адчуць лета. Але думаю летам там будзе яшчэ лепш, бо дзеці здолеюць бегаць паміж гэтымі струменямі вады.

Так выглядае фантак калі крыху заціхае.

І вось ён ужо працуе на поўную моц, на што радуецца ўвесь дзіцячы люд. Паверце, не толькі мой.


Другі фантан таксама вельмі летні. Паміж такімі стуменькамі можна бегаць летам гадзінамі.
Дзіцёнышы і на гэты раз знайшлі вынаходніцтва, пры гэтым паглядзеўшы на іх усе астатнія дзеці пачалі рабіць тое ж самае. Моцна заціскаеш адтуліну ў самым пачатку пакуль стумень яшчэ зусім малы і трымаеш пакуль можаш...


... а пасля адпрыгваеш, і струмень становіцца вельмі і вельмі вялікі адразу.


P.S. А самы цэнтральны фантан парку ўвесь час пакуль мы там былі так і не запрацаваў. Узнікае пытанне... нафіга яго пабудавалі калі нават па святах не могуць уключыць яго на цэлы дзень.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
ofeliya666
May. 9th, 2011 09:04 pm (UTC)
я гэты рэпартаж пра фантаны, памятаецца, паўгады чакала :)
Расчараваная( Мала іх нешта О_О І той, каторы галоўны -- гэта гейзер маеце на ўвазе, каторы пасярэдзіне возера? я бачыла яго відэа з падсветкай, выглядае файна..дзіўна тады, чаго яго не ўрубілі. МОж эканомяць)
azarkinm
May. 10th, 2011 04:03 am (UTC)
Да мы ўсе таксама яго бачылі. Жывем на Вяснянцы і кожны дзень едзем па прашпекту. Яго уключаюць, ён можа працаваць на розныя моцы. Але чаму не ўключыць каб працаваў цэлы дзень? Не ведаю. Зараз піпалсу трэба хлеба і відовішч, калі не хапае свабоды і адчування шчасця. І мне распавядалі, што бліжэй да вечара яго ўключылі. Проста шкада тых жа самых бабуляк і дзядуляк якія вылезлі на дзень перамогі пахадзіць па парку.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com