AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ЛІДА (Гарадзенская вобласць)

На выходныя мы сямействам, і не толькі, ездзілі ў Ліду. Слынны беларускі горад, які ведае кожны беларус, а для не беларусаў прывяду крыху гістарычных фактаў і свае ўраджанні ад паездкі.


Замак пачалі будаваць ў 1323 годзе, а пасля вакол замка пачаў стварацца і горад. Вялікія князі Кейстут, Ягайла, Вітаўт, Альгерд, Гедымін хадзілі па гэтых мясцінах. Камяні замка памятаюць і ангельскіх, і французскіх, і татарскіх, ну і вядома рускіх войнаў. Ад гэтага крыху дух захоплівае скажу я вам. У 1891 годзе адбыўся ў горадзе вельмі вялікі пажар, які выпаліў амаль увесь цэнтр горада. І гарадская ўлада нічога не здолела лепшага прыдумаць, як пачаць разбіраць замак для адбудовы гарадскіх дамоў.


Спыніла ўсё гэта толькі камісія з Пецярбурга, якая забараніла разбіраць замак. Пры паляках, у 1921 годзе нават спрабавалі адрэстаўраваць частку замка, але палякі сыйшлі і прыйшлі зноўку Саветы. Якія ў 1953 годзе прынялі пастанову аб залічэнні замка ў скарбонку нацыянальнай спадчыны. АЛЕ гэта не памяшала пасля тэрыторыю замка выкарыстоўваць як стадыён, а таксама даволі часта размяшчаць там пераяздны заапарк.

Менавіта такі замак памятаю я, бо да мінулай нядзелі была ў Лідзе ў 1999 годзе.

У 1982 годзе намаганнямі археолагаў было поўнасцю закансервавана забудова, а к агульнанацыянальнаму пампезнаму святу Дажынкі ў 2010 годзе, маленнямі нашага препадобнага правіцеля была праведзена рэканструкцыя.

Так ён выглядае зараз.

Вядома ў першую чаргу наш шлях ляжаў да самога замка.


Уваход каштуе 2 тысячы для дарослых, і 1 тысяча для навучэнцаў.

Экспазіцыі ў замку можна сказаць няма, адчынена для прагляду адна вежа якая падзяляецца на тры паверхі.

Першы паверх гэта турма. Ну які замак без турмы. І падчас агляду кайданоў, мясоцы кат прапанаваў фотасесію для Пашы. Як можна бачыць, радасць была спачатку, а калі лязо ляжыць на шыі і кажуць жонцы, выкупаць мужа за колькі не шкада... радасці ў яго як бачна паменела. :-)


Другі паверх гэта заля з малюнкамі гербоў радоў якім належыў Лідскі замак.


Трэцці паверх выкарыстоўвае мясцовы рыцарскі клуб для гістарычных прадстаўленняў.

(робіць гэта па папярэдней замове)



Лавы на якіх сядзяць гледачы.


А гэта я так разумею стравы якраз для тых хто замаўляў гэтую спяктаклю.


З трэццяга паверха можна патрапіць да выхаду на сцены замка.


Дзе абавязковым атрыбутам для турыстаў з'яўляецца серэднявечная прыбіральня. :-)


Унутраная тэрыторыя замка выглядае даволі сумна. Абяцаюць канчаткова ўсё дарабіць да 2014 года. А пакуль...




Хаця па папярэдніх кампутарных дызайнах павінна быць усё цікава. Бо якраз цэнтральную частку зоймуць трыбуры і стадыён для рыцарскіх баёў.


Але ўжо зараз там праводзяцца рыцарскія фестывалі.


Менавіта ад іх відацьі засталася частка антуража ўнутры замка.




Нажаль акцэнт на касцёльна-царкоўкую архітэктуру падчас гэтай паездкі мы не рабілі. Скажу толькі, што непадалёк ад замка знаходзіцца Крыжаўздвіжанскі касцёл, які датуецца 1747 годам.


Побач з касцёлам знаходзіцца помнік Ф. Скарыне


З іншага боку якога можна пабачыць і самога аўтара.


А таксама побач знаходзіцца камень які пастаўлены у гонар заставання Ліды ў гадавіну яго 685 годззя мясцовым жыхаром Р. Груша.


Каля мясцовага гатэля стаіць помнік камандзіраванаму. Не арыгінальна скажу я вам, але думаю, што для горада гэта цікава.


Далей наш шлях быў запланаваны да плошчы каля Дома Культуры, дзе размешчана скульптура Жбанава "Сноп хлеба" (уж вельмі цікава мне было на яе паглядзець). Але пакуль шукалі яе, мы спыніліся яшчэ каля аднаго помніка ў горадзе - сімвал Ліды. Герб Ліды з'яўляецца адным са старажытных гербоў краіны. І быў падараваны гораду пасля прыняцця Магдэбурскага права ў 1550 годзе.




На супрацьлеглым баку ад льва знаходзіцца сонечны гадзіннік. Праўда ў наш прыезд не атрымалася зразумець, як ён працуе, бо было досыць пахмурна.


Але мне спадабалася.


Далей шлях ляжыць да Дома Культуры праз парк Перамогі.


Сонечную плошчу (выраблена мазайкай)


І вось ён нарэшце....


Нічога асаблівага сабой не ўяўляе па шчырасці скажу я вам. Думаю ён проста служыць напамінам гораду, што тут былі Дажынкі :-). Паглядзем які ў гэтым годзе атрымаецца трохліснік у Маладэчна. :-)

Па дароге назад у Мінск можна спыніцца каля цягніка і палазіць па ім.


А таксама па дарозе ў Ліду не прапусціце яшчэ адзін сімвал эканамічнага дабрабыту горада. Усе беларускія гаспадыні карыстаюцца іх вытворчасцю.

(падказка для тых хто не зразумеў... вядома гэта сімвал Лідскай мукі)

Горад вельмі і вельмі ўтульны. І ў аднозненні ад Мінска, тут проста зіхаціць у вачах ад назваў рэстарацый і кафэшак "Айвенка", "Гедымін", "Замкавая", "Грунвальд"... можна працягваць бясконца.

P.S. Ці трэба з'ездізць у Ліду? Так трэба! Абавязкова тым у каго дзеці, каб выховаць свядомых жыхароў нашай краіны, якія будуць ведаць на дакладных прыкладах пра слаўнае мінулае нашай краіны. Ці трэба чакаць канчатковай рэстаўрацыі? Не! Лепш паехаць яшчэ раз пасля і паглядзець, што змянілася... бо час ідзе і вядома ў горадзе будуць пабудаваны і новыя помнікі, якія вам будзе цікавей глядзець і параўноўваць з тым што пабачылі некалькі год таму.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Лідскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments