?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Гэтыя словы бадай самыя знакамітыя словы барона Мюнхаўзена. Для мяне гэта асоба вельмі моцна злучаецца з Алегам Янкоўскім, які так зліўся з вобразам, што відаць на некалькі год, а тое і дзесяцігоддзяў можа лічыцца лепшым выканаўцам гэтай ролі.
У дворыку Музея Мінска, знаходзяцца скульптуры Жбанава, якія пакуль не знайшлі сваё месца ў горадзе. І па шчырасці, якраз такі гэтую скульптуру я лічу можна было б паставіць ў адным з нашых паркаў, ці сквераў. А ці ведаеце вы, што саміх скульптур Мюнхаўзену ў свеце не так та і шмат? Далей некаторыя з іх.



Скажыце, што прыгожа атрымаўся вобраз.

Цікавы вобраз барона знаходзіцца ў Калінінградзе (Расія)

Наўмысна для такіх вось фота

(фота ўзята на прасторах Нэта, і спадзяюся аўтар не пакрыўдзіцца)

Свой Мюнхаўзен ёсць і ў Маскве

Па мне дык даволі звычайны помнік.


А гэта мадэрнісцкі падыход да скульптуры знаходзіцца ў Сочы.

На Украіне ў двух гарадах, вырашылі ўвекавечыць вобраз барона. У Крэмінчуге ён атрымаўся падобны на Леаніда Якубовіча (а можа і з яго ляпілі).


І ў Адэсе


Але самая бадай не вялікая калекцыя помнікаў Мюнхаўзену знаходзіцца ў яго родным горадзе Бадэнвердэр (Нямеччына)

Кампазіцыя ў цэнтры горада ўвабрала ў сябе некалькі момантаў з прыгод барона.


Палёт на Месяц.


Як Мюнхаўзен асядлаў качак.


Як барон прывязаў каня да кала ў снезе, а калі снег растаяў, то атрымалася, што гэта быў крых ад касцёла на званніцы.

Таксама ў горадзе ёсць помнік моманту як Мюнхаўзен выцягнуў сябе з дрыгвы за валасы,...


... як конь барона піў воду і ўсё вылівалася назад, ...


і як мужык цягнуў да хаты палову каня Мюнхаўзена.


Дык чаму бы нам не паставіць у горадзе таксама помнік чалавеку з прыгодамі. Прытым можа быць ён таксама выглядае банальна, але гэта адзін вобраз які зроблены з тварам актора які так добра сыграў гэту ролю.


"Улыбайтесь, господа, улыбайтесь!" Менавіта гэтыя словы напісаны на лісце які трымае ў руках Мюнхаўзен скульптара Жбанава.

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
pingback_bot
Jun. 18th, 2011 07:53 pm (UTC)
Усмяхайцеся, спадарства, усмяхайцеся!
User dmitry5530 referenced to your post from Усмяхайцеся, спадарства, усмяхайцеся! saying: [...] Вот такие они - бароны Мюнхаузены! Originally posted by at Усмяхайцеся, спадарства, усмяхайцеся! [...]
incopolis
Jul. 1st, 2011 12:29 pm (UTC)
Две скульптуры из музея города так и останутся там. Поначалу Жбанов хотел Барона поставить у Дома Кино, но там отказались.
azarkinm
Jul. 1st, 2011 12:51 pm (UTC)
Чаму адмовіліся? Хаця я думаю, што ўсё ж такі ён там бы згубіўся. Яго бы ў парк які паставіць.
incopolis
Jul. 1st, 2011 12:55 pm (UTC)
А в каком парке он бы не потерялся?
azarkinm
Jul. 1st, 2011 01:37 pm (UTC)
У любым, галоўнае каб падыход быў з усіх бакоў да яго, каб можна было фатаграфавацца. Мне падаецца, што сярод дрэваў і галля ён бы цікавей глядзеўся. Хаця магу памыляцца.
incopolis
Jul. 1st, 2011 01:40 pm (UTC)
В любом парке среди деревьев он потеряется еще больше, нежели перед каким-нибудь зданием.
ocherkistka
Jul. 1st, 2011 12:46 pm (UTC)
а жбановский барон - левша! :)
azarkinm
Jul. 1st, 2011 12:52 pm (UTC)
:-) дакладна. Хаця калі б вы не сказалі то не звярнула б увагі.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com