?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Цукеркавы фэст 2011

У Івянец мы вырашылі ехаць на "Цукеркавы фэст", пра які я даведалася літаральна за пару дзён да ад'езда. І калі зараз у сям'е ёсць колы, то трэба гэтым карыстацца. :-)


Сам фэст маім малым вельмі спадабаўся, бо фактычна ў свядомасці яны ўпершыню на такім мерапрыемтве (Лошыцкі фэст, на якім Ян калі яму было 1 і 2 гады не лічыцца).


Дзея пачынаецца на галоўнай плошчы горада - плошчы Свабоды. І так як было некалькі хвілін затрымкі, арганізатары не разгубіліся, і зладзілі для тых хто жадаў далучыцца некалькі гульняў.

А пасля распачалася дзея ў якой абыгрываецца просты люд, жар-птушка, і страшэнны цмок які скраў цукеркі.

(Гэта якраз вобраз жар-птушкі)

Далей увесь натоўп, які сабраўся крочыў па вуліцы да сядзібы Пятра Драгунцава. Але па дарозе час ад часу яны спыняліся, каб распавесці некаторыя моманты фантачнычнай гісторыі.


Каля сядзібы быў арганізаваны кірмаш, дзе на продаж былі выстаўлены не толькі прафесійныя вырабы, але і мясцовыя дзеці прадавалі печаўкі сваіх мам ці бабуль, а таксама рэчы зробленыя сваімі рукамі.


Жадаючыя маглі набыць рэчы, і цукеркі. Пра гэта іншая песня. Бо наконт продажаў цукерак расчаравалася, бо было бачна, што арганізатары не былі падрыхтаваны да такога наплыву людзей і выставілі ўсяго толькі 2 шапікі з салодкасцямі. І адразу стварылася вельмі вялікая чарга. Спачатку і я паспрабавала пастаяць, але вырашыла, што цукеркі можна і ў горадзе набыць, а вось свята там не будзе кінула марную ідэю.


Дзеці атрымлівалі асалоду ад бадзяння па амаль зруйнаванай сядзібе.




Цікавая мешаніна ўзнікла....

... рыцары... і камісары за сталом.


А гэты рыцар мне быў вельмі да спадобы.. якая веліч. Супер.

І на маю думку, самым жартаўлівым і прыцягальным персанажам Фэсту былі вось гэтыя сяляне. Муж і жонка. Якія ня гледзячы ні на тое, што адбываецца дзе ці не адбываецца, пастаянна сварыліся. :-) Арыгінальная задума арганізатараў скажу я вам. Бо вядома гэта падымала настрой.


P.S. Паша застаўся ў Мінску працаваць падчас нашай вандроўкі, таму было крыху сумнавата. А ў наступны год, калі атрымаецца і надвор'е будзе спрыяць вядома з'ездзіць усе разам, што і вам раю. Бо з кожным годам свята набірае абароты. Таму спадзяюся, што пабачу новага шмат. Ды і фотак будзе болей цікавых, а тое нешта мне апошнім часам зусім не цікава стала здымаць. Трэба мяняць камеру.

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
chernij_doktor
Jul. 2nd, 2011 03:38 pm (UTC)
В качестве комментов оставляю свой низкий поклон автору и моему близкоиу человеку!!! За то, что имела возможность так же быть на этом фэсте!!!!!
azarkinm
Jul. 2nd, 2011 04:49 pm (UTC)
ой. і вам паклон мая дарагая. :-) заўсёды радая з табой вандраваць. Дарэчы.. :-) у наступныя выходныя Рыцарскі фэст пад Мірскім замкам.
chernij_doktor
Jul. 3rd, 2011 07:26 am (UTC)
ура!!!!!!!! хочу рыцаря!!!!!)))))))
azarkinm
Jul. 3rd, 2011 07:28 am (UTC)
У мяне на наступныя выходныя справы.. калі раптам адменяцца то паедзем. А адныя не хаціце з'ездзіць калі ў мяне не атрымаецца?
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com