AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Ралі старых машын (Мінск)

2 ліпеня адбыўся чарговы парад старых машын. Усе жадаючыя, хто падаў заяўку на ўдзел загадзя вядома, маглі ўдзельнічаць на машынах да 1980-га года выпуску ў прабегу па Мінску. Старт адбыўся з плошчы Свабоды, а вось фінішаваць машыны павінны на вуліцы Фрунзэ, што каля Цэнтральнага дзіцячага парка. Нават у мяне, не аматара старых машынаў, ад пабачанага дух захапіла, што казаць ужо пра тых людзей для якіх рэстаўрацыя з'яўляецца хобі, ці нават прафесіяй.



Паказ машын адбываўся з 10-30 да 12 гадзін.


Мае мужчыны аднадумна прагаласавалі за гэту машыну.

Усе жадаючыя маглі паглядзець машыны, пафатаграфавацца...


...але толькі не сядаць у яе. Гэта права пакінулі за сабой толькі ўдзельнікі прабега.





Мне спадабаўся вось гэты Форд. За яе і галасавала.








Перад тым як кожна машына пакідала стартавую браму, арганізатары ралі распавядалі пра асаблівасці кожнай машыны і хто знаходзіцца на чале каманды.












А гэта самы стары экспанат ралі, але нажаль ён зараз толькі як музейны экспанат. Машына не на хаду.








Некаторыя машыны не магчыма было сфатаграфаваць без людзей...чамусьці да гэтага Бэнтлі нават чарга была.












А гэта каракаціца рабіла больш за ўсе машыны шуму. Але сваім колерам і памерам спадабалася Вераніке.








Усе прысутныя маглі прагаласаваць за машыну якая ім больш спадабалася.

Кіроўцы машын маглі таксама з густам аднесціся і да свайго віду, і апрануцца ў эпоху машыны.

Я думаю не цяжка будзе ўсім здагадацца на якой машыне паедзе гэты чалавек.


А гэта ўжо сама стартавая брама. Праўда часам узнікала пытанне, ці здолее здаравенная рарытэтная машына праехаць праз яе.

А хто перамог, даведаюся ўжо з навінаў.

Нажаль надвор'е крыху падпсавала стар удзельнікам, але спадзяюся, што ў наступным годзе будзе ім пашансціць болей.
Tags: Мінск, Мінскія замалёўкі, музей
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments