AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Уэлкам ту Беларусь

Я жыву ў прыгожай краіне Беларусь. Тут прыгожая прырода, тут цудоўны народ. Народ на столькі талерантны і спакойны, што забыўся на сваю гісторыю. Але..

Тут НЕЛЬГА пляскаць у далоні на прашпекце – затрымаюць і дадуць штраф. НЕЛЬГА мець іншую думку ад дзяржаўнай – выганяць з працы. НЕЛЬГА быць у апазіцыйных арганізацыях – пасадзяць. НЕЛЬГА набыць валюту – толькі ў сяброў. НЕЛЬГА мець грошы праз web many. НЕЛЬГА абмяркоўваць палітыку – толькі з жонкай на кухне. НЕЛЬГА фатаграфаваць прэзітэнта. НЕЛЬГА мець прыватны гатэль – усе гатэлі ў Мінску дзяржаўныя. НЕЛЬГА размаўляць на роднай мове.

Калі ў цябе прыбытковы свой бізнэс, яго могуць прыватызаваць. Тут забаронены гістарычны сцяг і герб. Тут затрымліваюць людзей сярод белага дня людзі ў цывільным, а мінакі нічога не скажуць супраць. Калі ты мастак, то на тваю выставу могуць прыйсці і канфіскаваць падазроныя творы. Музыкі якія маюць іншыя думкі і падтрымліваюць іншых палітыкаў забараняюцца ў краіне. Іншадумныя пісьменнікі могуць друкавацца толькі за мяжой. У нас існуе спіс, чые імёны нельга ўзгадваць ў любым дзяржаўнай прэсе. У нас збяваюць журналістаў за сумленную працу. У нас дзеці не могуць навучацца на роднай мове ў школах і садках. У нас няма ніводнага ўніверсітэта які б вёў навучанне на беларускай мове. У нас праводзяць парады не для народа, а для аднаго чалавека. За 70 год "савецкай трапанацыі чэрапа" тут не ведаюць сваю гісторыю далей за 1917 год. У нас па рэспубліканскаму ТБ паказваюць толькі пазітыўныя навіны пра краіну, і негатыў пра замежжа. Галоўны лозунг нашага народа "Абы не было вайны".

Затое ў нас МОЖНА набываць таннае алкагольнае бырла і співацца. У нас МОЖНА ражаць як мага болей, а тое як вы пракорміце сваіх дзяцей на малы заробак гэтая вашыя праблемы. У нас МОЖНА далучыцца на мясцовага камсамола і атрымаць рэлаксацыю ад сучаснай сітуацыі. У нас самыя танныя цыгарэты ў Еўропе. І самае галоўнае у нас МОЖНА не думаць.

Можна доўга распавядаць як у нас цудоўна. Але самае галоўнае…

…. У нас чыста і спакойна… як на могілках.

Прыяджайце у Беларусь.

Tags: Беларусы-Беларусь
Subscribe

  • Бурбалкі шампанскага

    З НОВЫМ ГОДАМ, сябры, таварышы, паплечнікі і ўсе тыя, каго я не ведаю, але хто сочыць за нашымі вандроўкамі і чытае мае расповяды. Усе тыя з кім мы…

  • З Калядамі!

    Дарагія сябры віншую ўсіх!

  • Навагоднія клопаты

    Зіма… Новы год… Падарункі… Віншаванні… Кожны год, як толькі праб’е гадзіннік, што нарэшце ён 201...год надыйшоў - тэлефаную блізкім сябрам, сваякам і…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • Бурбалкі шампанскага

    З НОВЫМ ГОДАМ, сябры, таварышы, паплечнікі і ўсе тыя, каго я не ведаю, але хто сочыць за нашымі вандроўкамі і чытае мае расповяды. Усе тыя з кім мы…

  • З Калядамі!

    Дарагія сябры віншую ўсіх!

  • Навагоднія клопаты

    Зіма… Новы год… Падарункі… Віншаванні… Кожны год, як толькі праб’е гадзіннік, што нарэшце ён 201...год надыйшоў - тэлефаную блізкім сябрам, сваякам і…