?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Уэлкам ту Беларусь

Я жыву ў прыгожай краіне Беларусь. Тут прыгожая прырода, тут цудоўны народ. Народ на столькі талерантны і спакойны, што забыўся на сваю гісторыю. Але..

Тут НЕЛЬГА пляскаць у далоні на прашпекце – затрымаюць і дадуць штраф. НЕЛЬГА мець іншую думку ад дзяржаўнай – выганяць з працы. НЕЛЬГА быць у апазіцыйных арганізацыях – пасадзяць. НЕЛЬГА набыць валюту – толькі ў сяброў. НЕЛЬГА мець грошы праз web many. НЕЛЬГА абмяркоўваць палітыку – толькі з жонкай на кухне. НЕЛЬГА фатаграфаваць прэзітэнта. НЕЛЬГА мець прыватны гатэль – усе гатэлі ў Мінску дзяржаўныя. НЕЛЬГА размаўляць на роднай мове.

Калі ў цябе прыбытковы свой бізнэс, яго могуць прыватызаваць. Тут забаронены гістарычны сцяг і герб. Тут затрымліваюць людзей сярод белага дня людзі ў цывільным, а мінакі нічога не скажуць супраць. Калі ты мастак, то на тваю выставу могуць прыйсці і канфіскаваць падазроныя творы. Музыкі якія маюць іншыя думкі і падтрымліваюць іншых палітыкаў забараняюцца ў краіне. Іншадумныя пісьменнікі могуць друкавацца толькі за мяжой. У нас існуе спіс, чые імёны нельга ўзгадваць ў любым дзяржаўнай прэсе. У нас збяваюць журналістаў за сумленную працу. У нас дзеці не могуць навучацца на роднай мове ў школах і садках. У нас няма ніводнага ўніверсітэта які б вёў навучанне на беларускай мове. У нас праводзяць парады не для народа, а для аднаго чалавека. За 70 год "савецкай трапанацыі чэрапа" тут не ведаюць сваю гісторыю далей за 1917 год. У нас па рэспубліканскаму ТБ паказваюць толькі пазітыўныя навіны пра краіну, і негатыў пра замежжа. Галоўны лозунг нашага народа "Абы не было вайны".

Затое ў нас МОЖНА набываць таннае алкагольнае бырла і співацца. У нас МОЖНА ражаць як мага болей, а тое як вы пракорміце сваіх дзяцей на малы заробак гэтая вашыя праблемы. У нас МОЖНА далучыцца на мясцовага камсамола і атрымаць рэлаксацыю ад сучаснай сітуацыі. У нас самыя танныя цыгарэты ў Еўропе. І самае галоўнае у нас МОЖНА не думаць.

Можна доўга распавядаць як у нас цудоўна. Але самае галоўнае…

…. У нас чыста і спакойна… як на могілках.

Прыяджайце у Беларусь.

Comments

azarkinm
Jul. 4th, 2011 04:40 pm (UTC)
Дадаваць можна да бясконцасці, трэба толькі памяць напружыць і ўсё ўзгадаць.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com