Вядома калі адносіцца да ўсіх навабудаў, ці да любога ўпрыгожвання горада як да непатрэбнага, то вам там нічога не спадабаецца.Таму я заўсёды шукаю і бачу толькі пазітыў. У дадзеным выпадку мне цяжка ўявіць, што людзі ў горадзе з колькасцю насельніцтва 117 тыс. не маглі выйсці ў парк з дзецьмі. І таму... парк думаю гораду быў патрэбны.
Каля ўвахода стаіць вось такая скультура. Калі ўсім астатнім мы далі назву, то вось гэтай так і не здолелі зрабіць. Можа Каштанка?
Гэта ўжо ўсім вядомы персанаж, які дарэчы вельмі любяць японцы. Відаць спадабаліся вялікія вочы :-).
Мясцовы Гулівер. На фоне яго сапраўды адчуваеш сябе маленькім ліліпутам.
А гэта героі Носава - Незнайка, Рамашка, Знайка. (З імям дзяўчынкі магу і памыляцца)
Кот у ботах, ці кот які хадзіў па ланцугу, але зараз стаміўся і вырашыў пасядзець і адпачыць.
Героі казкі пра Лісу і Бусла.
Алька і Старык Хатабыч. Калі да астатніх герояў казак можна дабрацца пасядзець каля іх і нават зрабіць прыкольныя фоткі, то вось да Хатабыча проста так не дабярэшся, бо ён знаходзіцца ў цэнтры кветак. Відаць тым самым паспрабавалі канструкцыю захаваць ад ахвотнікаў прыціснуцца і да таго ледзьве трымаючага джына.
А гэта даволі цікавы герой парка. Ліса, якая чакае сыра ад варон. Цікавы чым? А тым, што варона ў рэаліі жывая, бо ліса стаіць як раз пад дрэвамі на якіх яны жывуць.
Нейкім дысанансам з гэтымі казачнымі героямі выступае помнік Уладзіміру Караткевічу. Відаць не паставіць было не магчыма, а месца на цэнтрыльных плошчах яму не знайшлі. Таму да лепшых часоў і паставілі ў дзіцячы парку.
У парку нельга паліць, гуляць з сабакамі і катацца на роварах і роліках. Бо тут царства дзяцей. І хачу вам сказаць у суботу ўвечары іх было там вельмі шмат. З бабулямі, з дзядулямі, з мамамі і татамі яны сядзелі і адпачывалі. Побач з атракцыёнамі, якія працуюць за грошы вельмі шмат пастаўлена розных лазалак, замкаў, гойданак на якіх дзеці лазяць задарма.
P.S. Мне парк як мамцы двух дзяцей вельмі спадабаўся, а Паша нават захацеў калі атрымаецца сюды прыехаць з дзецьмі.
Але разумею, што ўсё ж такі не ўсе падтрымліваюць маю думку. І таму для ўсялякіх тролей і не толькі - У ЖЖ МАЕ ДУМКІ І МАЁ СТАЎЛЕННЕ ДА ПОМНІКАЎ. А прасмяяцца можна з любога вобразу, галоўнае каб была васпалёная галава на плячах.
Comments