AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

МІР (Гарадзенская вобласць)

Дакладней не Мір, а Мірскі замак. Бо менавіта фоткі з наведвання замка хачу выкласці сюды. Можа мой расповяд будзе не шматслоўным. Але агульнае ўяўленне пра вандроўку - файна! Нам усім спадабалася. І дзецям таксама, бо Веранічка хадзіла ойкала, а пасля сказала "А колькі такі дом каштаваць будзе каб мы яго набылі".


Калі вы жадаеце наведаць Мір у выходныя, то не лянуйцеся, падыміцеся рана каб быць там у гадзінак так... 9. Бо пасля турыстаў становіцца так шмат, што нікуды нармалёва не падыйсці і не паглядзець. Не ведаю, чаму кажуць што не прыбыльны адрэстаўраваны замак зараз бо наведвальнікаў сапраўды вельмі і вельмі шмат. Хаця і ўтрымліванне замка каштуе відаць таксама вельмі і вельмі шмат.


На ўваходзе нас сустракае вось такі барэльеф з мапай дзе што можна паглядзець у мястэчку Мір.

Спрэчнае пытанне наконт квіткоў, які не адзін раз падымаласць у Нэце. На маё меркаванне, кошт квіткоў адпавядае рэчаіснасці. 23 тысячы на дарослага чалавека, дашкаляты бясплатна, школьнікі 11 тысяч - у кошт квітка ўваходзіць наведванне ўсіх экспазіцый замка (акрамя даспехаў, кошт на які я лічу вось і заламаны, бо адзін маленькі пакойчык паглядзець каштуе на чалавека 7 тысяч!), пахавальні князёў Мірскіх і дазвол карыстацца фоцікам.






Вінныя сусекі князёў.


Цяжкасць рэстаўрацыі замка складалася ў тым, што нават пры апошніх князях якія тут жылі, замак быў ужо зруйнаваны на столькі, што князь жыў толькі ў адной вежы. І рабіў усе намаганні каб яго аднавіць. Таму як выглядалі пакоі можна было толькі здагадвацца.

Экпазіцыя замка нагадвае больш агульна гістарычныя звесткі пра яго і агульна магчымыя інтэр'еры замкаў розных эпох.



У самім замку таксама хапае даспехаў розных перыядаў для прагляду. Навошта тады трэба было ствараць яшчэ адзін пакойчык з асобнай платай за прагляд латаў не ведаю.




А так, у самім замку вельмі ўтульна і аргінальна ўсё зроблена.


Хаця як я і казала прыстунічае мешаніна ўсёй гісторыі Беларусі. У тым ліку і партрэтныя карціны розных дзеячоў, розных перыядаў.














У музеі можна знайсці і вось такую галаграму. Дзецям падабаецца асабліва гэта.


У правай вежы нічога новага для сябе не знайшла. Экспазіцыя там не змянілася, так што калі нехта быў у замку да рэстаўрацыі, можна не наведваць гэты кавалак музея. Хіба толькі каб паздымаць краявіды...







... і сябе любімага.


У спачывальні князёў Мірскіх адбыліся некаторыя змены.


Зараз тут адчынена алтарная частка царквы

а раней была фотавыстава на праваслаўную тэматыку.

Затое адчынены ўваход у склеп князёў.


Падчас студэнцкага наведвання гэтых мясцінаў стан быў проста жудасны. Паўсюль валялася смецце, ў сцяне была дзіра праламаная. Але затое я магу сказаць, што падымалася па лесвіцы на самы верх, дзе зараз звон вісіць.

Вось такая ў нас адбылася прыгожая вандроўка.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Карэліцкі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments