?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вандруючы па Беларусі дзіву даешся, колькі малых на сёння вёсак маюць гісторыю, якім буйныя гарады могуць пазайздросціць. І наколькі час безлітасна абыйшоўся з імі. Нейкія вёскі буйнелі і квітнелі, некаторыя засталіся вёскамі, а некаторыя амаль зніклі.


Азарычы вядомыя з ХVI стагоддзя, тут адбываліся ў часы Рэчы Паспалітай два спецыялізаваныя кірмашы штогод (даволі істотны паказальнік для таго часу), але для большасці ён застаўся ў гісторыі з сумнай падзеяй. У 4 км ад пасёлка быў размешчаны адзін з буйных канцэтрацыйных лагераў Другой сусветнай вайны.



Лагер задумваўся як заслона перад наступаючай савецкай арміяй і для ажыццяўлення гэтай заслоны было задзейнічана 30 тыс. салдат нямецкай арміі, якія зганялі сюды людзей.




Асаблівасцю лагера з'яўляецца тое, што тут не было казарм, не было нараў. На дрыгвістай тэрыторыі было сагнана 50 тыс. чалавек (па савецкіх звестках) па нямецкіх колькасць даходзіла да 170.


Людзі ў халады і маразы ляжаць і спалі на зямлі. А перад самым наступленнем туды было завезена шмат хворых тыфам, туберкулёзам, воспай. Людзей не кармілі, забаранялі раскладаць агонь, ім дазвалялася піць толькі ваду з дрыгвы.


Шмат дадзеных з гісторыі засакрэчана савецкімі ўладамі і шмат чаго застаецца для гісторыкаў не вядомымі. Але гэта быў адзіны з самых жудасных лагераў Вермахта пра які ўзгадвалі нават на Нюрбергскім працэсе.




На іншым баку ад дарогі ўсталяваны вось такі камень і альтанкі.

У Пашынай бабулі тут загінула ўся сям'я - муж і двое дзяцей. І яна, вельмі мужная жанчына, пасля вайны пачала жыць наноў. Сям'я, трое дзяцей... але колькі пакуты перанесла гэтая жанчына. Яна кожны год хадзіла ўскладаць кветкі, але ціха нікому не кажучы і ніколі не распавядаючы пра сваё былое жыццё. І да самага Спасу не ела яблык спрабуючы так народнымі павер'ямі збярэч сваіх дзяцей.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com