?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Будучы два гады таму летам у Кіеве, мы з сям'ёй аблазілі амаль яго ўсе цікавыя закуткі. Вядома жыхары горада могуць прывесці шмат кропак магчыма дзе мы не былі, але... На гэты раз у жнівеньскую нашу вандроўку былі ўключаны два пункты. Першы - арт-галерэя Пінчука, другі - помнік ахвярам галадамору, які мы бачылі падчас будаўніцтва, але не агледзілі ўвесь цалкам пасля канчатковай здачы.


Помнік размешчаны ў даволі зручным турыстычным месцы - непадалёк ад Кіева-Пячэрскай Лаўры (ст.м. Арсенальная, дарэчы самая глыбокая станцыя па нашым секундамерным падлікам пад'ёму). Ля ўвахода ў мемарыял мінакоў сустракая кволая дзяўчо, якая сваімі рукамі прыціскае 5 каласкоў да сэрца. Даволі сімвалічна, бо менавіта за 5 каласкоў, шматлікія сем'і былі растраляны, выносіць з поля нельга было і іх.


Вакол дзяўчынкі стаяць каменныя жэрнавы з выбітымі крыжамі. Тое што прыносіць жыццё, шмат каму прынесла на Украіне пакутаў і смерцяў.


Уваход у мемарыяльны зал знаходзіцца пад зямлёй, што даволі таксама сімвалічна. Нібыта спускаешся ўніз, да тых каго няма, каб пабачыць увесь трагізм таго перыяду. А надземная частка мемарыялу выглядае як запаленая свечка па памерлых, на чатырох баках якой размешчаны жалезныя крыхы з кратаў і над якімі ляцяць буслы - душы памерлых.


На ўваходзе размешчаны выставы фатаздымкаў. Фатаздымкаў людзей якія жылі, браліся шлюбам, нараджалі дзяцей, служылі. І чыё жыццё ў імгненне скончылася.


А ў самой зал на сценах пад цікую музыку бягуць імёны тых хто не перажыў страшныя гады.


У цэнтры экспазіцыі знаходзіцца алтар на якім кожны можа запаліць свечку аб памерлых і закатаваных.

А над свечкамі лунае саламяны абярэг, які калыхаецца пры кожным хістанні полымя. Менавіта такія абярэгі вешалі ў хатах Беларусі (відаць на Украіне таксама) для адцягвання злых духаў.


Кожны жадаючы можа падыйсці да кніг Памяці. Праглядзець. Пашукаць сваю вёску. Адшукаць сваякоў. Кніг столькі, колькі абласцей ва Украіне.


А ўнізе надпісы з навінаў, выказванняў савецкіх дзеячоў.

Калі выходзіш на іншы бок помніка да цудоўных краявідаў Дняпра, патрапляеш на "Алею чорных таблічак" - тут размешчаны назвы ўсіх вёсак, якія пацярпелі ад галадамору. Таксама размешчаны і выказванні сучасных палітыкаў, пісьменнікаў, паэтаў Украіны.


І звон. Які тут звініць вельмі трагічна.


Ва Украіне, адбывалася, ды і мабыць і зараз адбываецца шмат спрэчак наконт мемарыяла. Камусьці ён падабаецца, камусьці не. Хтосьці лічыць што лепш нічога, чым гэта. Але маё меркаванне, што гэта годны мемарыял. Ён сапраўды кранае душу, калі глядзіш на імёны, калі лунае ў залі песня-плач аб тым што адбылося, калі маладыя хлопцы і дзяўчаты стаяць і чытаюць кнігі, калі стары чалавек сядзіць і плача назіраючы за спісам імён на сцяне. Мемарыял кранае і гэта самае галоўнае.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
roaming_girl
Sep. 1st, 2011 09:28 pm (UTC)
Была там у сакавіку. Сапраўды кранае!
Асабіста мне мемарыял спадабаўся. Думаю што шмат каго ён зрабіў набыякавым да бяды галадамора.
azarkinm
Sep. 2nd, 2011 04:06 am (UTC)
вось і я думаю, што нам простым абывацелям яна падабаецца, а вось на Украіне, там завязана палітыка.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com