?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У 1969 годзе быў адчынены мемарыял у памяць усіх знішчаных вёсак Беларусі. Як кажуць шматлікія крыніцы, дапамагалі будаваць амаль усім СССР.



Нас сустрэла Хатынь цішынёй і амаль бязлюддзем. 4 машыны на аўтастаянцы і 6 супрацоўнікаў музея, якія зладзілі суботнік у гэты дзень.

На самым уваходзе размешчаны стэнд мемарыяла.




Як кажуць усе эскурсаводы гэты помнік пастаўлен амаль рэальным людзям. Дзядуля пайшоў у лес па грыбы, а калі вярнуўся, то застаў пустую вёску са спаленымі хатамі. З сарая дзе былі спалены зажыва ўсе жыхары ён вынес свайго памерлага ўнука.

Спрэчак ходзіць шмат наконт таго, хто спаліў вёску... але тут я распавядаю толькі пра помнік, і ніяк не пра гісторыю і яе падводныя камяні.


Пад курганом ляжаць пахаваныя рэшткі хатынцаў.


Далей знаходзіцца сваеасалівыя могілкі ўсіх спаленых вёсак Беларусі, якія пасля трагедыі не здолелі адрадзіцца.




Сцяна памяці, дзе размешчаны шыльды з назвамі ўсіх канцлагераў Беларусі.


Трасцянец - 206 000 забітых.


Азарычы - 9 тысяч забітых. Сярод іх і першая сям'я бабулі мужа.


Кажуць, што першапачаткова ён быў запалены ад вагня каля Плошчы Перамогі ў Мінску.


У выглядзе дрэваў размешчаны назвы вёсак якія ўсё ж такі пасля жудасных падзей адрадзіліся з руінаў. Іх 433.


Але самы кранальны момант усяго мемарыяла, гэта сама вёска Хатынь. 26 дамоў з імёнамі. І да кожнага нібы та заходзіш у госьці.


Заўсёды адкрытая калітка і сцежка да дома.


Дзе нібыта коміны абпаленых хат стаяць званы, якія кожныя 2 хвіліны пераліваюцца жалобным звонам.




У кожным двары імёны, якія назаўсёды засталіся тут.


На месцы былых калодзежаў, стаяць каменныя. Праўда ўжо не напіцца гэтай вады.


Сумная паездка. Але гэта наша гісторыя. І дзеці абавязкова павінна ведаць яе. Далей наш шлях ляжаў у Дальву.

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
vyshivanka
Apr. 16th, 2012 10:46 am (UTC)
пасля размеркаванная ледзь не патрапіла туды працаваць. Шчыра кажучы я рада, што не патрапіла. Два гады я бы там не вытрымала. Вельмі цяжкая атмасфера.
azarkinm
Apr. 16th, 2012 10:59 am (UTC)
Атмасфера цяжкая... І не ведаю, што там рабіць. Здаецца помнік ніяк не разрастаецца. У Строчыцах цікавей, там можна разгарнуцца.
vyshivanka
Apr. 16th, 2012 11:06 am (UTC)
Так, так:) я рада, што патрапіла менавіта ў Строчыцы. Там ёсць дзе разгарнуцца;)
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com