AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ДАЛЬВА (Мінская вобласць)

Вёска Дальва - адна з шматлікіх вёсак Беларусі, якія не адрадзіліся пасля вайны. Пліта з яе назвай знаходзіцца і на сімвалічных могілках вёсак у Хатыні.


19 чэрвеня 1944 года вёска была спалена фашыстамі разам з яе жыхарамі. 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчын.


Комплекс быў пабудаваны ў 1973 годзе. Крыху пазней адчыніўся і музей, які размешчаны ў малым будынку і займае ўсяго адзін пакой.


Ён не такі пафасны як Хатынь. І кранае сваёй задушэўнасцю.


Таксама як і ў Хатыні стаяць сімвалічныя срубы на месцы хат.




Задума аўтараў была ў тым, што на ганку кожнай хаты знаходзілася нешта асаблівае. Характэрнае для жыхароў. І тых хто гэта распавядаў, быў Мікалай Пятровіч Гірыловік, адзіны хто выжыў у гэтай трагедыі.





Ніводная кампазіцыя зараз не знаходзіцца на сваім месцы. У мяне было апраўданне, што можа іх здымаюць на зіму, але як патлумачыў вартаўнік скульптуры некалькі разоў скрадаліся з музея.

Вартаўнік музея сказаў, што на 17-30 мы першыя хто за гэты дзень прыехаў у Дальву.

Калі будзеце ў Хатыні, не палянуйцеся, даедзьце і да Дальвы. Па Віцебскай трасе за Плешчаніцамі вы пабачыце камень.



P.S. І няверце навігатару. Ён падманвае. Наша вандроўка зацягнулася і часу на Лагойск ужо не хапіла, толькі з-за таго, што мы даверлівыя звярнулі не там дзе трэба.

Але былі і плюсы. Мы знайшлі помнік, якога няма ні на radzima.org ні на globus.tut.by. А помнік сапраўды цікавы.

Крыху на ўзвышшы знаходзіцца две чалавечыя постаці - жанчына з дзіцем і мужчына які сыходзіць на вайну. Каб пабачыць помнік вам трэба ў вёсцы Акалова павярнуць на права ў бок вёскі Мятлічыцы. 200 метраў і вы на месцы.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Другая сусветная, Лагойскі раён, Мінская вобласць, мемарыял
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments