?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У кастрычніку 2005 года, пад горадам Бяроза, каля вёскі Сігневічы адбылося адкрыццё мемарыяльных могілак ІІ сусветнай вайны. Будаўніцтва поўнасцю спансаваў нямецкі бок, ад беларускага боку патрабавалася выдзяліць толькі месца пад мемарыял. Але замест запланаваных 40 тыс. загінуўшых нямецкіх салдат, пакуль у зямлю пакладзена 412 трунаў.







Могілкі дзеляцца на блокі. Пакуль запоўнены толькі блокі 36 і 37.



Тут плануецца пахаваць рэшткі салдат якія загінулі на Берасцешчыне.



Былі выказванні і супраць будаўніцтва мемарыяла мясцовымі ветэранамі. Можа таму сам комплекс адчыняўся амаль цішком. Запланавана была адна дата, а адкрыццё перанеслі на дзень раней, бо баяліся прыезда абураных брэсцкіх ветэранаў.


Ад беларускага боку прысутнічаў толькі старшыня Бярозаўскага раёну.


А беларускі сцяг так і не быў падняты побач з нямецкім.


Дзіўныя адносіны ў дзіўнай краіне. :-(

Могілкі па сабе вельмі дагледжаныя і акуратныя. Займаюць тэрыторыю 4 га. Мы былі на Радуніцу там, і нехта з мясцовых прынёс і паклаў кветкі, а таксама па беларускай традыцыі і салодкае для памерлых.


Гляжу я на могілкі і разумею, што не хутка ў нас будуць у нармалёвым стане могілкі дзе пахаваны савецкія войны... можа з-за гэтага ветэраны і злуюцца і не хочуць стварэння мемарыяла, бо бачаць розніцу.


Дарэчы ў 2011 годзе пачалося будаўніцтва новага мемарыяла для нямецкіх жаўнераў ІІ сусветнай вайны. На гэты раз пад Бабруйскам знойдуць апошні прытулак загінулыя на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай абласцей.

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
victogan
May. 1st, 2012 07:21 am (UTC)
А почему так мало захоронено. Противодействуют сильно?
azarkinm
May. 1st, 2012 08:45 am (UTC)
Відаць так. Паглядзем колькі пахаваюць пад Бабруйскам.
stanislav_05
May. 29th, 2012 08:04 am (UTC)
"адчыняўся амаль цішком..бо баяліся" - и откуда этот бред? от вашей фантазии?
Баялiся б - не создавали.

"прысутнічаў толькі старшыня раёну" - а по вашему тону предполагается, что нужны были фанфары? Сделано дело. И чего-чего, а помпы здесь никак не требуется.
azarkinm
May. 29th, 2012 09:28 am (UTC)
Хаця бы прадстаўнікі абласнога кіравання, таму што дазвол прымаўся на абласным узроўні, калі ні вышэйшым. І вядома фанфары не патрэбны, як мінімум адкрытасць і дакладнасць мерапрыемства. А тое распавядалі пра адну дату, а пасля цішком перанеслі на іншую.
stanislav_05
May. 29th, 2012 12:10 pm (UTC)
Прадстаўнікі абласнога кіравання паедуць у Красны бераг, дзе пахаваныя i iх паплечнiкi сасалi кроу дзiцячую.
И ваши домыслы о датах-переносах вы себе оставьте.
azarkinm
May. 29th, 2012 01:23 pm (UTC)
Домыслы пакіньце вы сабе, бо папярэдне распаўсюджвалася адна дата, а адчынялі комплекс на дзень раней.

І калі так жыць, то як жа вам цяжка. Відаць вашыя паплечнікі таксама растрэльвалі беларускую інтэлегенцыю ды і проста падазроных, а пасля на іх касцях рабілі звалкі каб ніхто не здагадаўся, а зараз яднаюцца з браэтнім народам пасля такога. Таму паасцярожней з фразамі і гісторый, так шмат можна нагаварыць.
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com