?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сёння непамятаю хто, але зладзілі каля Ратушы выставу жывых скульптур.

Чамусьці ва ўсім свеце гэта звыклая з'ява, а ў нашай краіне ўсё так напужана і забаронена, што ў гарадах вы ніколі не сустрэнеце музыкаў і мімаў.

Жадаючых паздымацца з "помнікамі" было шмат. І калі да іх набліжаўся нехта, яны пачыналі рухацца.

Помнік "Дзеўчына з парасонам" хаваў пад парасон вас. "Фатограф" рабіў выгляд, што здымае, а "Грацыі" пачыналі рухацца па колу.


Мужчына каля ЦУМа пачынаў чамусьці падскокваць. Да "Хлопца які прапануе запаліць" так ніхто і не падыйшоў, таму не ведаю, што ён вырашаў зрабіць. А "Суворавец" паднасіў руку да казырка.


"Мюнхаўзен" як бачна пачынаў размаўляць і запісваць суразмоўца. "Паштавік" не рухаўся, ды і відаць "Губернатар" у сваёй карэце выглядаў неяк сумнавата.

А "Жанчына на лаўцы" на першай фота нешта спрабавала сказаць на вушка тым хто прысядаў каля яе.

Сёння таксама быў дзень адчыненых двярэй у Ратушу. Часу ў нас было не вельмі багата, дзеці адмовіліся стаяць у даўжэзнай чарзе да Ратушы, фоцік не ўзялі і здымалі ўсё на мабілу... таму вырашылі агляд Ратушнай плошчы скончыць на гэтым.

Ах, да.... на балконе граў акестр. Нейкае імгненне мне падалося, што я апынулася ў савецкім Мінску і па скуры прабеглі мурашы, нават не ведаю чаму так з'явілася такое адчуванне. Можа з-за антуража, які падаваўся людзям як нешта суперскае, а ў рэаліі гэта тое без чаго ніводная еўрапейская сталіца проста не ўяўляецца.

Вельмі даўно я рабіла ўжо агляд гарадскіх скульптур Мінска, таму можна вось па гэтай спасылцы і вось гэтай пра Мюнхаўзена паглядзець на скульптуры, якія спрабавалі ажывіць сёння (вядома мінчукі і так ведаюць пра якія скульптуры ішоў расповяд) :-).

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
azarkinm
May. 5th, 2012 05:33 pm (UTC)
Што выходзіць? моўчкі стаяць і не рэагаваць на іншых?
(Deleted comment)
acvarelll
May. 5th, 2012 04:44 pm (UTC)

я как всегда все пропустила

azarkinm
May. 5th, 2012 05:35 pm (UTC)
Таксама выпадкам апынулася там. Павезла сына ў музыкальную школу.
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com