?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Бяроза-Картуская (менавіта такую назву меў горад да 1945 года) ўпершыню ўзгадваецца ў 1477 годзе, калі Ян Гамшэй з жонкай Барбарай заснавалі тут касцёл Найсвяцейшай Троіцы (не захаваўся). Сямейства Гамшэй валодала мястэчкам да XVII ст. калі прадалі яе канцлеру Вялікага Княжства Літоўскага Льву Сапегу. Які быў апантаным католікам і пачаў будаваць на тэрыторыі мястэчка каталіцкі касцёл. Але веліч Бярозе прынёс яго малодны сын Казімір Леў Сапега, які ў 1648 годзе пачаў будаваць кляштар картусаў. І месца для яго было выбрана не проста так, а на тым месцы дзе па паданнях Леў Сапега знайшоў драўляны крыж падчас палявання.



Ужо праз 30 год кароль Ян Сабескі выдаў прывілей аб дазволе праводзіць на тэрыторыі кляштара кірмаш ў гонар свята Адшукання Святога Крыжа. Для тых часоў гэта была значная падзея, бо кірмаш прыносіў у горад гандляроў, іншаземцаў і багацце. Але ўсяроўна мястэчка да ХІХ ст. заставаўся меленькім.


Кляштар быў аўтаномны ад горада, меў у сябе бібліятэку, шпіталь, аптэку, касцёл і кельі. І лічыўся на тэрыторыі Еўропы самым буйным кляштарам картэзіанцаў.


У 1706 годзе ў часы Паўнойчнай вайны паміж рускімі і шведамі адбылася сутычна недалёк ад мястэчка, пасля чаго шведы занялі Бярозу, рабавалі і палілі яе.


У 1832 годзе наступілі сумрачныя дні для кляштара. За ўдзел у паўстаннях 1794 і 1831 гадоў некаторых манахаў, рускія ўлады зачынілі кляштар і аддалі яго ў падпарадкаванне Гарадзенскай губерні.


А пасля паўстання К. Каліноўскага значная частка будынкаў кляштара была разабрана і адпраўлена на новапабудаваную праваслаўную царкву Св. Пятра і Паўла ў горадзе і на казармы.


А медзяныя лісты з даху касцёла былі адпраўлены ў Гародню для будаўніцтва праваслаўнага храма. Сам горад перайменавалі з Бярозы-Картускай у Бярозу-Казённую.

І пасля яны пытаюцца чаму іх так не любяць ва ўсім свеце? Да таму што проста вынішчаюць усё на сваім шляху.

На тэрыторыі кляштара знаходзіўся таксама Батанічны сад і возера, якое падчас знаходжання тут рускага войска хутка прыходзіла ў заняпад.


Росквіт самога горада пачаўся, толькі калі ў ХІХ ст. праз яго была пракладзена чыгунка.

У 1930я гады палякі зрабілі на тэрыторыі кляштара лагер для рускіх, камуністаў, украінскіх нацыяналістаў. А пасля ўваходжання у склад БССР на тэрыторыя была аддадзена пад вайсковую частку.

У сучасным стане як бачна кляштар у вельмі і вельмі жахлівым выглядзе, і хаця з пачатку 1990-х гадоў вядзецца размова пра аднаўленне справа не ссунулася з месца.


Ад велічнага касцёла Св. Іосіфа, засталася толькі званніца і тая напалову абрэзаная.






А на другі паверх жылых карпусоў кляштара можна нават падняцца.








Велічнасць кляштара разумееш калі бачыш вось такое фота. Праўда, сапраўды дух перахоплівае.

фота з http://berezakartuska.livejournal.com/

Макет Кляштара.

фота з http://berezakartuska.livejournal.com/


фота з http://berezakartuska.livejournal.com/

Царква Св. Пятра і Паўла.
Пабудавана ў 1772 годзе, перабудавана ў 1887. У перабудове былі задзейнечана цэгла з клятара картусаў. Падчас рэканструкцыі ў 2000-я гады ад знешняга аблічча амаль нічога не засталося.


На пярэднем плане бачны фантан, які быў пабудаваны да абласных Дажынак 2011 года.

Каля царквы знаходзіцца помнік бярозаўцам загінулым у Афганістане.






Таксама стаіць ваенная тэхніка... відаць іншага месца для яе не знайшлося. А калі і задумваўся нейкі мемарыял загінуўшым, то можна было зрабіць яго ў іншым месцы.


А гэта ваенныя казармы. Пабудаваныя ў ХІХ ст. таксама з цэглы кляштара. І адрэстаўраваныя не так даўно. Па шчырасці, скажу калі праяджалі я падумала, што гэта наватвор. Таму фота не маё а з ЖЖ Бярозы.


Горад пакідае пасля сябе вельмі добрае ўраджанне. Зразумела, што асноўная вуліца адрамантавана і прыведзена ў парадак менавіта да Дажынак..., але ўсёроўна пакідае вельмі і вельмі станоўчае ўраджанне.

А герб дарэчы ў Бярозы вось такі. Як бачна на ім размешчана ўваходная брама кляштара.

Comments

( 7 comments — Leave a comment )
primaviera
May. 6th, 2012 04:35 am (UTC)
Бяроза Казённая - моцна сказана. Зрэшты, пад іх камандаваннем можна было да любога горада прыстаўляць "казённы".

Edited at 2012-05-06 04:36 am (UTC)
azarkinm
May. 6th, 2012 05:56 am (UTC)
Так. Але наколькі людзі па гісторыі самаўпэўненыя ў сваіх дзеяннях.
victogan
May. 6th, 2012 09:01 am (UTC)
Я бы яго не аднаўляў. У гэтым няма сэнсу. Лепей кансервіраваць, дарожкі пралажыць і ўсё
azarkinm
May. 6th, 2012 04:43 pm (UTC)
У руінах згодна ёсць заўсёды шарм. Але не згодна, што такія велічныя комплексы павінны заставацца ў такім стане. Гэта вечная дылема, што лепей глядзіцца руіны ці рэстаўрацыя. Я выступаю за апошнюю.
victogan
May. 6th, 2012 06:07 pm (UTC)
Як у нас яе так робяць, што лепш нічога не рабіць :( Я бы проста аднавіў некалькі сцен, да аўтэнтычнага стану і ўсё. Мабыць адзін чкі будынак пад дах не больш астатняе закансервіраваць.
azarkinm
May. 6th, 2012 06:08 pm (UTC)
згодна... закансэрваваць да пэўных часоў. Бо калі пабачыла што зрабілі з храмам у Сёмкава... проста жудасць.
livejournal
Feb. 27th, 2015 02:28 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
( 7 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com