?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сёння выпадкам натыкнуліся на інфармацыю пра свята на Баравой. 15 хвілін на зборы. Паехалі.

А адзначалі там 70-годззе 26 Павятровай арміі. З гэтай нагоды, грала музыка, стаялі ветэраны, ляталі верталёты і скокалі парашутысты. Але аб усім па парадку.



Уваход быў вольны і людзей было шмат. Хаця інфармацыі неяк у навінах не бачыла. Выпадкам патрапіла на сайт музея зранку. І вось, мае мужчыны запатрабавалі тэхнікі.


Не ведаю чаму мы раней не даяджалі ў музей, відаць праскокваючая інфа што там няма чаго глядзець уплывала на нас.

Сам музей адчынены адносна нядаўна, у 2009 годзе, на базе школы ДАСААФ Баравой.


На ліку музея 23 самалёта і 6 верталётаў, якія пачыналі збірацца з 1999 года.


На сайце музея можна азнаёміцца з кожным экпанатам асобна. Таму не буду замарочвацца і распавядаць пра іх. Распавяду проста пра ураджанні.


Каля кожнага экспаната знаходзяцца стэнды з апісаннем і расповядам пра самалёт ці верталёт.


А на мерапрыемтве гледачоў вырашылі парадваць пілатажамі самалётаў.


І запускам верталётаў і самалётаў. А так як гледачы стаялі вельмі блізка то вы можаце ўявіць шалёныя вочы малодшага пакалення.







Дарэчы жадаючыя могуць пакатацца на верталётах. За коштамі на сайт і ў бухгалтэрыю. Па інфармацыі, якую мы знайшлі, гадзіна палёту на верталёце 6 чалавек абыйдзецца 530 даляраў. Можна таксама рабіць разбіўку да 15 хвілін, але што за гэты час пабачыш, хіба толькі ўзлёт і пасадку :-).

Ну і куды падзецца без парашутыстаў.


Якія часам стваралі ўраджанне, што яшчэ крыху і сядуць гледачам на голавы.


А фота атрымліваюцца добрыя, нават і не скажаш, што здымаецца з зямлі.






Але ўсё ж такі прызямляліся там дзе было запланавана.


У шмат якую тэхніку можна залезці. Што не мала важна калі ідзеце з дзецьмі. Бо які ж дзіцё, а тым больш хлопчык, а тым больш дарослы хлопчык не захоча адчыніць, паглядзець, націснуць...




Для лётчыкаў назвы кажуць шмат, а вось для звывайных.. вось вазьмі і здагадайся што сюды класці.


У захапленні ўсе былі вось ад гэтага верталёціка.


Унутны.


Прадстаўлена і грамадзянская авіатэхніка.




Вось такі ён музей авіацыі Мінска. Выснова, калі ёсць дзеці і вы не былі там, то гэта тое што трэба. Праўда квіткі зараз крыху большыя чым у сказана на сайце.... дарослы квіток зараз 30 000.


Калі прагаладаецеся, то побач ёсць кафэ. Але з таго што ўказана ў меню амаль нічога не было... нават бульбы фры для дзяцей. Таму вырашайце самі, ці трэба туды заходзіць.

P.S. Прымалі там дарэчы ў піянеры.... Ведаеце, а антураж у іх усё той жа. І стаяць яны таксама з гальштукамі на руцэ, і называюць іх прозвішчы.... Некалькі тыдняў таму прыйшоў да мяне Ян і кажа, у нас заклікаюць у піянеры. Забараніла пад пагрозай растрэла. :-)

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
victogan
May. 6th, 2012 07:10 pm (UTC)
Памеры Мі-26 усіх ўражваюць :)
azarkinm
May. 6th, 2012 08:25 pm (UTC)
пагаджуся. Мой вялікі хлопчык быў у захапленні :-)
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com