?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Сёмкава, што ў 17 км ад Мінска, вядома з XVI ст. як Гарадок Саламарэцкі, ад прозвішча князя які валодаў ім. А з 1755 года становіцца ўласнасцю Адама Хмары.




фота з svabody.org
Ён быў гаспадаром рэфарматарам і імнуўся як мага лепей зрабіць свае валоданні, будаваў млыны, цагельні, вінакурні.


У Сёмкаве пабудаваў касцёл Ражства Дзевы Марыі і Св. Станіслава, і вядома маёнтак і вакол яго парк. Гэта былі вельмі маляўнічыя мясцовасці. Час ішоў, усё змянялася.

Падчас вайны немцы размесцілі тут прытулак для дзяцей.


Унутранае аздабленне характарызавала тую эпоху. Вы толькі ўявіце сабе, што ў гэтым доме была сталовая на 100 чалавек.


Тут праходзілі балі і прыёмы.


Зараз будынак набыла праваслаўная царква.


Агарадзіла ўсю тэрыторыю, ды так... што за будынку не падабрацца.


Але калі агляд намі быў амаль спынены, на тэрыторыю прыйшла не адэкватная бабуля, якая ледзьве не мацюгалася і казала што гэта царкоўвая забудова.


А на тэрыторыі дарэчы маёнта, ніякай працы не вядзецца. Што будзе далей з домам не вядома.


Мясціны тут насамрэч цудоўныя, і мы з захапленнем прайшліся па тэрыторыі закінутага парку, дзе крочылі і Янка Купала, і Якуб Колас, і бацькі Максіма Багдановіча, ды і шмат яшчэ хто будзе крочыць з вядомых... а на нашым шляху патрапляліся жабкі ды слімакі. Апошнія дарэчы дасягаюць тут сапраўды гіганцкіх памераў.


Захавалася ў мястэчку царква, якую закладваў Адам Хмара ў 1791. Дакладней закладваў та ён касцёл, але ў 1866 годзе пасля паўстання Каліноўскага, яго перабудавалі ў праваслаўную царву Нараджэння Багародзіцы.

фота з radzima.org

Якую зараз аднавілі. Як аднавілі.... я прамаўчу. У мяне шок.






А касцёл быў вельмі прыгожы.

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
salasz
May. 7th, 2012 07:31 pm (UTC)
Касцёл, здаецца у 2000 годзе, аўтакефалы спрабавалі аднаўляць. Першапачатковыя працы прынамсі я памятаю - рыштаванні, прыборка, цэглы нават колькі паддонаў завезена было. Але што за "аўтакефалы" паняцця не маю.
azarkinm
May. 8th, 2012 04:32 am (UTC)
дык і аднавілі ж .. бачыце што зрабілі з касцёла-царквы. На дадзены ж час царква яўна бачыць, што гэта сцены не царкоўныя. Хіба не прасцей было пабудаваць новую царкву.
salasz
May. 8th, 2012 09:30 am (UTC)
Не, я пра якасць, а пра ўласніка. Пачыналі аўтакефалы, а скончыла РПЦ. Проста цікавы момант.
azarkinm
May. 8th, 2012 12:08 pm (UTC)
А, у гэтым сенсе, не зразумеліся мы. Можа аўтакефалы не набывалі, а проста прыбіралі. Ці ў самы апошні момант аддалі РПЦ. Здаецца ў нашай краіне можа адбывацца ўсё, што магчыма.
salasz
May. 8th, 2012 12:14 pm (UTC)
Вось фота 2001 года, калі, па легендзе, пачалі працы аўтакефалы

http://orda.of.by/.add/showimage.php?image=http://globus.tut.by/semkov_gor/kostel2_o8.jpg
azarkinm
May. 8th, 2012 05:43 pm (UTC)
Цікава. Як бы даведацца, што з царквой адбылося.
victogan
May. 8th, 2012 07:06 am (UTC)
Потому и говорю что лучше не реставрировать, чем делать это так.
Почистить, убрать мусор, законсервировать, положить дорожки, поставить таблички, с дорог указатели, в картах и путеводителях координаты - всё.
Ну и ухаживать тоже нужно
azarkinm
May. 8th, 2012 08:05 am (UTC)
У некаторых моманта я ўсё ж такі з вамі пагаджуся.
victogan
May. 8th, 2012 08:23 am (UTC)
Ну магчыма адну сцяну якую аутэнтычна зрабіць, як выглядала там ігд, але перабудову рабіць няма сэнсу. Прыклад, як не банальна гучыць, Брэсцкая крэпасць :)
За агаворками канешне ж
supron_licvin
May. 9th, 2012 03:00 pm (UTC)
шок у мяне
azarkinm
May. 10th, 2012 04:28 am (UTC)
Наконт чаго? Царквы?
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com