?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Падчас нашай вандроўкі па Берасцейшчыне звазілі дзяцей мы ў два маі ўлюблёныя месцы - Ружаны і Косава. Гэта сапраўды казачныя палацы, якія засталіся на нашай тэрыторыі. Як для мяне, то па выгляду яны стаяць вышэй на прыступку за Радзівілаўскі Нясвіж. А так як я была ў іх ў 2007 годзе, то параўноўваць ёсць з чым. :-)


На першай фота выгляд палаца ў 2012 годзе, а вось такі выгляд адчыняўся амаль з гэтага ж месца ў 2007 годзе.


І мне падабаецца, што ачысцілі тэрыторыю перад палацам, бо з лесам ён быў амаль не бачны і ўся велічнасць і прыгажосць нібыта была схавана ад ўсіх.


Будаўнічыя аконныя працы на правай частцы палаца амаль скончаны, праўда з адлегласці не было магчымасці зразумець што за яны. Таксама быў накрыты дак чырвонай бляхай.



Працоўныя актыўна працавалі на аб'екце. Ды і плот пастаўлены так, што ў прынцыпе можна абыйсці палац і паглядзець на даволі блізкай адлегласці на гэту прыгажосць.


Дзецям распавядала пра паданні, пра льва і падлогу з рыбкамі... Вераніка нават да сённяшняга дня пытаецца, ці будзе падлога з рыбкамі ў палацы. :-) Калі не ведаеце гісторыю Косава, то калі ласка вось па гэтай спасылцы, бо вядома было жаданне перапісаць пост на новы лад.. але вырашыла не рабіць гэтага.

Змяніўся і музей Тадэвуша Касцюшкі. У ім папоўніліся экспанаты і сам дом на мой погляд стаў ўтульней. Хаця ўсё ўраджанне псуюць нібыта рэпрадукцыі карцін, хаця ў рэаліі гэта проста вялікія фота раздрукаваныя на тканіне і прытым пікселяць моцна.

А пакуль цудоўныя дадаткі інтэр'ера.








Не прыцярпела зменаў ніжняя частка музей. Дакладней падвал. Экспазіцыя якая была і раней - сялянскія прылады працы :-).


А на пад'ездах да Косава знаходзіцца вось такая капліца на каталіцкіх могілках, пабудаваная ў 1859 годзе.






У будаўніцтве капліцы выкарыстоўвалі надмагільныя каменні са старых могілак?




На могілках знаходзіцца помнік паўстанцам 1863 года.


На тэрыторыі вельмі шмат старых магіл.


У вандроўку нам атрымалася патрапіць у касцёл Троіцы 1878 года. Дзе ішлі актыўна аднаўленцыя працы па замене падлогі.




Вось так змянілася Косава за нашу адсутнасць. І Вераніка прасіла абавязкова прыехаць калі будзе адноўлены палац :-) Рыбкі запалі ў душу :-)

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
victogan
May. 12th, 2012 06:22 pm (UTC)
Металлочерепица, пеноблоки...
azarkinm
May. 12th, 2012 06:59 pm (UTC)
не ведаю як унутры.. але напрыклад у Ружанах, дык заказвалі наўмысную цэглу.
victogan
May. 12th, 2012 07:34 pm (UTC)
А ўсярдзіне ўсё не лепш http://orda.of.by/.add/showimage.php?image=http://globus.tut.by/kossovo/palace30_0119_d188.jpg
Іншага ад нашых "рэстаўратараў" не чакаў.
azarkinm
May. 12th, 2012 08:45 pm (UTC)
Сумна. Гістарычнасцю тут і не пахне. :-(
pavellic
Oct. 29th, 2012 04:52 pm (UTC)
Я калі там быў, дык пералез агароджу і залез унутр (была нядзеля, нікога там не было акрамя такіх жа турыстаў, як і я)
Вось, як там, напрыклад:


Edited at 2012-10-29 04:56 pm (UTC)
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com