AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

БАРУНЫ (Гарадзенская вобласць)

Па дароге з Гальшан у Крэва ці наадварот, знаходзіцца цудоўнае мястэчка Баруны, якое сваімі каранямі сыходзіць да ХVI ст.



Гэта касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла, а пры ім знаходзіцца манастыр базыльянаў. Распачата будаўніцтва было ў 1747 годзе.


Унутры касцёлы цішыня і спакой. Паўсюль ляжаць Бібліі.


У касцёлы знаходзіцца абраз Маці Божай Барунскай, якая з'яўляецца суцяшальніцай засмучаных. Гісторыя яго цікавая. Першапачаткова належыў місіянеру Іязафату Бражысу, які перад сваёй смерцю перадаў яе сваяку Мікалаю Песляку (у 1691 годзе). У 1702-м манахі занепакоеныя тым, што набліжаецца швецкае войска і абраз можа быць скрадзены ці спалены перадалі яго на захаванне гетману Міхалу Вішнявецкаму, і некаторы час абраз захоўваўся ў Валожыне. Яму было накаванава яшчэ раз вярнуцца ў Валожынскі касцёл, калі ў 1833 годзе, пасля паўстанняў касцёл рускія ўлады вырашылі зачыніць. Назад ён вярнуўся амаль праз 90 год, у 1922 годзе. У апошнюю надзелю снежня адзначаецца свята абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы усіх засмучаных.


фота з сайта http://albarut.net

Па вітражах бачна, што яны адноўлены не так даўно, у 2000-я гады.


Праз дарогу ад касцёла знаходзіцца капліца.


Адразу за касёлам ёсць азярцо, а за ім маленечкая сцежка, па якой можна патрапіць на Могілкі Першай Сусветнай вайны.




Салдатам стаяць крыжы, а афіцэрам пастаўлены надмагільныя пліты.




У цэнтры знаходзіўся манумент, але не захаваўся, таксама не захавалася ніякай яго выявы.


Нямецкія ўлады паставілі ў цэнтры могілак крыж.




У мястэчку знаходзіцця яшчэ адзін помніх падзеям Першай сусветнай вайны. У 1916 годзе, пад Барунамі падчас павертанага боя быў падбіты рускі самалёт "Ілля Мурамец", увесь экіпаж загінуў. На месцы пахавання быў устаноўлены помнік, які да нашых дзён не захаваўся. Таксама былі згублены звесткі пра месца пахавання салдат. У 2009 годзе недалёк ад касцёла быў устаноўлены вось такі помнік (яго можна знайсці калі пад'яджаеце да касцёла злевага боку)

фота з сайта http://radzima.org

Але вядома самым вызначальным помнікам Баруноў з'яўлаецца касцёл, які так велічна паўстане і бачны здалёк, калі пад'яджаеш да мястэчка па дарозе з Гальшан.
Tags: Ашмянскі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments