AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

НОВАЕ ПОЛЕ-МАЛАЯ БОРЗДЫНЬ-ТРАСКАЎШЧЫНА (Мінская вобласць)

Час ад часу можа скласціся ўраджанне, што самае цікавае знаходзіцца далёка. І за ўраджаннямі трэба ехаць у іншую вобласць, але гэта толькі недасвечаныя людзі могуць такое казаць.



Калі часу не багата, то ёсць цудоўныя мясціны і вакол Мінска. І іх шмат, трэба толькі раскрыць мапу, пералапаціць сайты globus.tut.by i radzima.org, адзначыць, што цікава для цябе ў наваколлі. І перад табой мапа тваіх магчымых вандровак. Пакласці ў машыну... і ты заўсёды зараз будзеш ведаць, што калі ты апынешся ў гэтым раёне, ты можаш заехаць у гісторычныя мясціны.

МАЛАЯ БОРЗДЫНЬ

Паміж вёскай Малая Борздынь і Тэйкава знаходзяцца старыя могілкі на якіх захавалася капліца Вішнеўскіх (ХІХ ст.).



Яна ў паўразрушаным стане, але ўсёроўна прыцягвае да сябе позір.



Тут знайшлі свой апошні прытулак Марыя і Ігнаці Вішнеўскія.

Дарэчы Марыі было ўсяго 37 год.


Аб тым што не патрапілі даты жыцця пабачыла толькі дома. Зараз сяджу і разважаю, хто ж пахаваны з ёй? Муж, дзіця?

НОВАЕ ПОЛЕ


У Новым поле знаходзіцца помнік архітэктуры ХІХ ст. Сядзібна-паркавы комплекс пабудаваны родам Друцка-Любецкіх.

Які на дадзены момант нажаль з'яўляецца прыкладам, што можна зрабіць з палацам у горшым яго ўяўленні. Як вам колеры? Відаць мясцовыя маляры спаборнічалі ў тым, як размаляваць па прыкольней.


На дадзены момант у будынку знаходзіцца школа-інтэрнат. Шмат мацюкоў мясоцвых падлеткаў на ганку - гэта мае ўспаміны пра наведвання сядзібы.


На тэрыторыі парку знаходзіцца лядоўня, таксама пабудаваная ў ХІХ ст. Яе пафарбавалі, зачынілі і адклалі ўнутраную рэстаўрацыю да лепшых часоў.




Дарэчы сядзіба не заўсёды мела такі цікава-смешны выгляд. Бывалі і лепшыя часы ў маляроў (2003 год).

фота з globus.tut.by

ТРАСКАЎШЧЫНА

Знаходзіцца будынак вадзянога млына Свентажэцкіх.


Хто быў у гэтых мясцінах ведаеш, што прырода тут маляўнічая. Студзёныя воды Іслачы дапамагаюць у спёку і не супакойваюцца нават у самы сільны мароз. Тут і быў пабудаваны млын ў сярэдзіне ХІХ ст.


Адзначу, што не варта сюды прыяджаць у падвячорак... камары ой вельмі кусачыя.




І шумяць вадаспады, і спяваюць птушкі... і так файна тут паляжаць каля вады.




Калі будзе час і надумаеце ехаць паглядзець мясціны, то самы аптымальны тур гэта Мінск - Сёмкава - Заслаўе - М.Борздынь - Новае поле - Ракаў - Траскаўшчына - Мінск.

Пабачыце гісторыю Беларусі ад ХІІ ст. і да ХІХ. Гэта вандроўка на цэлы дзень. Але калі часу не маеце, то вось як мы аб'ехалі гэтыя 3 мястэчкі за 2 гадзіны вяртаючысе дадому з іншай вандроўкі.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Вішнеўскі, Друцка-Любецкі, Мінская вобласць, Мінскі раён, Свентаржэцкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments