?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Калі вы спадзяецеся прыехаўшы ў Брэст, крыху прабегчы па крэпасці і пайсці глядзець іншыя краявіды горада, то вы памыляецеся. Патрапіўшы сюды, азнаямляльны агляд зойме шмат часу. І яшчэ, варта ўсё ж такі перад тым калі едзеш, прачытаць пра крэпасць, каб хадзіць па ёй не так бесталкова як гэта зрабілі мы. Вядома пра крэпасць мы ведаем, але без падрабязнасцей. А паглядзеўшы фільм "Брэсцкая крэпасць" Пашка вырашыў, што ў наступны раз усё ж такі яшчэ раз сходзіць ужо мэтанакіравана і ўсвядомлена прайсціся і паглядзець яе.



Знайсці крэпасць вельмі лёгка. Калі вы едзеце з Мінска то прамая дарога проста прывядзе вас да крэпасці, нятрэба нават нікуды зварочваць.



Пачынаецца ўсё з вось такога ўвахода, ў выглядзе зоркі ўнутры якой дынамікі адлічваюць кожны крок і кожныя 10 хвілін аб'яўлае голас Левітана знакамітую фразу пра пачатак вайны.


І куды ж без гэтай песні, здаецца ўсе савецкія школьнікі павінны былі вучыць яе на ўроках пенія (каму цікават таксама можаце праслухаць).


Чаргінец і тут пакінуў сваё імя на шыльдачцы.


Глядзяцца танкі тут не дарэчна, бо сама тэрыторыя крэпасці і так напоўнена антуражам. Я бы паставіла такую тэхніку на абарончыя земляныя ўмацаванні і каб людзі туды больш цягнуліся.

Сучасная тэрыторыя крэпасці падзеляна на некалькі зон. Цэнтральную частку займае "Галоўны манумент", нават на сайце крэпасці ён так і называецца.


Каля яго размешчаны таксама вечны агонь і шыльды з імёнамі абаронцаў.




Манумент "Смага"


Помнік героям, якія абаранялі мяжу.


Знакамітыя вароты, якія сталі візітнай карткай Брэсцкай крэпасці, хаця з'яўляюцца не цэнтральным уваходам у комплекс.


Так яны выглядаюць калі вы знаходзіцеся ўнутны комплекса.


Вельмі шмат якія часткі крэпасці адрэстаўравалі. Але ўсёроўна застаецца, шмат і шмат яшчэ зруйнаванага і вось тут я вядома выступаю за тое, каб не аднаўляць крэпасць цалкам. Згубіцца тады гісторыя зусім у гэтым месцы.







У сярэдзіне комплекса стаіць адноўленая царква, дзе праходзяць набажэнствы... хаця, у часы перадваенныя салдаты сюды заходзілі ў клуб, а не свечку паставіць.


І хаця звонку ён адноўлены, ўнутры нібыта ўсё абпалена вайной.






Часткамі мемарыяла з'яўляюцца і Фарты, якія размешчаны вакол крэпасці.


Мы з Веранікай настолькі стаміліся прагульвацца па крэпасці, што ўзбірацца на форт пайшлі толькі нашыя стойкія мужчыны.


На ўсёй тэрыторыі размешчаны шыльды, якія паведамляюць турыстам пра падзеі 1941 года. Але вядома ў вашай галаве не і яны не зробяць агульная ўяўлення.










Комплекс вельмі і вельмі вялікі, і звычайны турыст, які не ведае гісторыі проста вандруе і глядзіць на манументы... Таму сюдыпроста просяцца аўдыё-гіды, якія так распаўсюджаны па ўсёй Еўропе.

Але калі вандроўка ў вас усё ж такі запланаваная, то праглядзіце фільм. Не пашкадуеце.

А больш падрабязную інфу пра тое як будавалі крэпасць-мемарыял, паглядзець фатаздымкі тых часоў можна на афіцыйным сайце.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
artem_ablozhei
May. 27th, 2012 02:26 pm (UTC)
а ў царкве я гляджу нічога і не змянілася з майго візіту ў далёкім 2001
azarkinm
May. 27th, 2012 02:48 pm (UTC)
Я была тут ў 1998.. для мяне яна памянялася. Больш лоску дадалося вонкавага.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com