?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Каб скончыць тэму Брэста падчас нашай Беларусцейскай вандроўкі ў красавіку, хачу распавесці пра два музеі, якія знаходзяцця побач. АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ "Бярэсце" і музей "Брэсцкая крэпасць".


У далёкія 60-я гады, падчас будаўніцтва мемарыяльнага комплекса адбываліся раскопкі і былі знойдзена ўнікальнае паселішча добразахаванае старажытнага Берасця. Далей яго вырашылі захаваць, накрылі дахам, і зараз кожны жадаючы можа наведаць і паглядзець у рэаліі раскапаныя вуліцы старажытнага горада. Адкрыўся музей для наведвання ў 1982 годзе.


Музей займае тэрыторыю 2,4 га і падзелены на 14 міні-павільёнаў дзе распавядаецца пра розны быт старажтных беларусаў.


Другі раз было тут мне ўжо не цікава, але вось муж і дзеці глядзелі ўсё з захапленнем.


Самае вядома цікавае гэта цэнтральная частка, дзе размешчана сама вёска ХІ-ХІІІ ст.


Вось так выглядала хата таго часу.




І на развітанне з музеем мы пабачылі як змагаюцца з мхамі на экспанатах :-)


Але музей ужо зараз патрабуе рамонта, бо кожны год грунтовыя воды паступова падтапліваюць старажытную вёску, што ў канчатковым варыянце прывядзе да поўнага яе знішчэння. Адзінае выйсці, гэта зачыніць музей і грунтоўна правесці там рамонт.

Яшчэ адзін музей які мы наведалі на тэрыторыі крэпасці гэта МУЗЕЙ АБАРОНЦАЎ КРЭПАСЦІ.


Ведаеце, я ведаю гісторыю крэпасці, ведаю пра пытанні якія ставяцца перад гісторыкамі і пра тое ці была сапраўды абарона як яе прадстаўляюць савецкія крыніцы. Але гэта частка гісторыі якая ёсць. Кім дакладна не былі абаронцы дык гэта здраднікамі.


Кампутары СССРаўскіх часоў. Вітаюць вас у музеі. Не ведаю як вы, а я такія застала як даведкі на вакзале, хаця Паша не памятае пра такія.

Я у мінулым пасце казала пра аўдыё-гіды... відаць да іх яшчэ вельмі і вельмі далёка нам :-(.

Вітаем вас у 40х... яшчэ я дзіўлюся з нашых музеяў, якія не даюць ні да чаго дакранацца.


Гэта проста жудасць. Хаця, па савецкіх мерках у музеі ёсць тэхніка - націсні копку загарыцца лямпачка, то тут яна ёсць але не спрацоўвае, хаця для дзяцей пабачыць такі кампутар было б цікава.


У музеі шмат кранальных момантаў...
падаючыя бомбы


падаючыя ўлёткі, якія раскідвалі немцы з самалётаў для тых хто застаўся ў крэпасці.




Для мяне вельмі кранальным былі фатаздымкі. Фатаздымкі рэальных людзей, з такой яўнай мяжой - жывы і мёртвы. На белым фоне тыя хто выжыў, на чорным хто загінуў.








Самае цікавае, што супрацоўнікі музея, адсочываюць за тымі хто абараняў крэпасць пастаянна аднаўляюць дадзеныя.


Сумная гісторыя, але яе трэба ведаць.. і як жа тут не хапае аўдыё-гіда.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com