?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У Ружанах я была ў другі раз. Першае спадканне з беларускім Версалем адбылося ў 2007 годзе, і пост пра гэта я ўжо пісала, таму для тых каму цікавы паданні пра палац можаце прачытаць па гэтай спасылцы.

Ну а тут я хачу паказаць, што адбылося з комплексам за гэтыя 5 год, ды і новыя ўраджанні і месцы пакажу вам.


Паша і тым больш дзеці былі тут упершыню. Дух захапіла ў іх вельмі моцна ад уражання, ад кананады і вядома ад лёхаў. Але аб усім па парадку.

Вось з чаго пачынаўся агляд палаца ў 2007 годзе.


А так выглядае ўсё ў 2012.




Радавы герб Сапегаў зараз ужо велічава ўпрыгожвае браму.


І вось так ён выглядаў да рэстаўрацыі


Вядома яго не адрэстаўравалі, а зрабілі новым, але ўсёроўна пагадзіцеся прыгожа выглядае.


Крочым далей ў адзін самых прыгожых палацаў Еўропы тых часоў, які нават і пасля жудасных войнаў, часоў нянавясці да сваёй гісторыі выстаял і ўсёроўна падаецца перлінай архітэктурнага збудавання.




Глядзім на перапляценні столяў, на працу майстроў і разумеем, што нашыя дамы з гіпсакартонавымі перакрыццямі, аздобленыя сайдынгам вядома столькі не прастаяць.






У гэтую вандроўку маіх хлапцоў было не стрымаць ні якімі ланцугамі, бо лёхі самі прасіліся наведаць іх.


Дакладней ня лёхі, а падвалы велічнага замка.


Мясцовае насельніцтва нічога лепшага не прыдумвае, як скідваць смецце пад палац. І час ад часу здараюцца пажары, і тады палац гарыць.




Сапегі былі вядомымі калекцыянерамі. У музеі размяшчаліся археалагічныя калекцыі, нумізматычныя, была самая шыкоўная бібліятэка тых часоў... і вядома карціны. Усё гэта было расійскай уладай перададзена ў розныя музеі сваёй краіны, галоўнае каб не захоўвалася на тэрыторыі былога Вялікага княжства Літоўскага, каб не баламуціць народ.


Справага боку палацавага комплекса знаходзілася збудаванне ў якім быў размешчаны тэатр, які таксама быў вядомы на ўсю Еўропу. Было б цікава аднавіць яшчэ і гэты будынак комплекса і размесціць там мясцовую бібліятэку, музыкальную школу, ці нават мясцовую залю для канцэртаў і тэатральных выступаў.


Велічнасць палаца, яго прыгажосць паступова пачынаюць меркнуць пасля таго як ў 1831 годзе за ўдзел у паўстанні Т.Касцюшкі расійская ўлада забрала ў казну Ружаны ў Сапегаў.


Першапачаткова быў перададзены ў арэнду габрэю Пінасу, які зладзіў тут суконную фабрыку, але праз 30 год буйная фабрыка прыйшла да заняпаду. У 1914 годзе палац гарэў, гарэла гісторыя і ўсё што было яшчэ тут звяраза з родам Сапегаў. А праз 40 год, у 1944 ён прыняў выгляд такі, якім мы бачым яго зараз, і ўсё дзякуючы бамбардзіроўкам Чырвонай Арміі.


"Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына..."

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
azarkinm
May. 28th, 2012 06:38 pm (UTC)
Вы лічыце, што лепш каб яно дайшло да стана Крэўскага замка?
(Deleted comment)
azarkinm
May. 28th, 2012 08:51 pm (UTC)
З першай паловай цалкам пагаджуся... А з другой не. Бачыла я такія помнікі архітэктуры якія былі вернуты гаспадарам у Чэхіі. І як вынік нічога не робіцца і там. Бо гэта ўсё патрабуе вялікіх укладанняў, а роды якія валодалі і калісьці былі заможнымі, зараз нажаль такавымі ў большасці сваёй не з'яўляюцца.
(Deleted comment)
azarkinm
May. 29th, 2012 04:01 am (UTC)
А ўсё чаму? Таму што людзі не вывучалі, не цікавіліся гісторыяй. Калі б ведалі і балелі за яе, то вядома рабілі як мага ўсё па законам рэстаўрацыі, каб захаваць помнікі.
(Deleted comment)
azarkinm
May. 29th, 2012 05:12 am (UTC)
Нажаль час збіраць камяні яшчэ не прыйшоў. Пераходны перыяд.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com