AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВАНДРУЙМА (Маршрут №1)

Калі ў вас ёсць машына, ці ў вашых сяброў ёсць машына то можаце зладзіць вось такую двухдзённую вандроўку па Радзіме.



Выезд з Мінску ў 8 раніцы, выедзеце раней больш паглядзіце.


1. ІВАЦЭВІЧЫ. Агляд горада, царквы, палаца і вядома Дугі Струвэ за горадам. Націскаеш і яшчэ раз націскаеш.


2. КОСАВА. Паблукаць па гораду, прагледзіць касцёлы, не забыцца пра капліцу на могілках на пад'ездзе да горада, сядзіба дзе нарадзіўся Т. Касцюшка і палац. Вам сюды і сюды .


3. РУЖАНЫ. Палац і яшчэ раз палац.


4. ПРУЖАНЫ. Цэрквы, старая частка горада, палацык. Націскаем сюды


5. ПАДДУБНА. Капліца падзеям 1812 года, а дакладней бітве пры Гарадзечна, так яна ўвайшла ў падручнікі. Вам сюды.


6. КАМЯНІЦ. Абарончая вежа ХІІ ст, самая старая на Беларусі, калі пашансціць патрапіце ўнутр і паблуйкайце па гораду. Націскаем на спасылачку.


Нажаль тры наступным пункта ў нашай вандроўцы не было, час бракаваў, але калі яго хапае, то вам усёроўна будзе па шляху такія заезды.

7. КАМЯНЮКІ. Белавежская пушча, калі будуць месцы можаце там спыніцца ў гатэлі, тады вашая вандроўка расцягнецца на 3 дні.


8. ЧАРНАЎЧЫЦЫ. Адзін са старых абарончых касцёлаў на Беларусі, які не прыцярпеў перабудоў за сваё існаванне. Помнік ХVI ст. 14 км ад Брэста.

фота з radzima.org

9. СКОКІ. Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў, пабудаваны па прыканцы ХVIII ст. Адноўлены ў 2011 годзе. Знаходзіцца ў пару кіламетраў ад Брэста па трасе на М1.

фота з radzima.org

10. БРЭСТ. Вандруйма па гораду, цэрквах і касцёлах, пешаходная Савецкая вуліца, а ў вечары паглядзіце як запальваюцца ліхтары. Прачытаеце тут.


11. БРЭСТ. Брэцкая крэпасць, музей старажытнага "Бярэсця", ну і па магчымасці іншыя музеі горада і сам горад, калі не паспелі паглядзець у першы дзень. Націскаем і яшчэ раз націскаем.


12. СІГНЕВІЧЫ. Могілкі ІІ Сусветнай вайны каля г. Бяроза, будзьце пільны на дароге, сустрэніце на трасе М1 указальнік. Больш падрабязна.


13. БЯРОЗА. Касцёлы і цэрквы горада, казармы і самае галоўнае кляштар картазіянцаў. Чытаем тут.


А зараз назад у Мінск адпачываць :-).

P.S. Нарэшче зрабіла агляд першай у гэтым годзе вялікай вандроўкі... А ўжо некалькі чакаюць расповяда.
Tags: Івацэвіцкі раён, Белаазёрскі раён, Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Камянецкі раён, Маршрутызацыя краіны, Пружанскі раён
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments