Tags: Вандроўкі Беларусь

leta i ja

Вандроўкі па Беларусі

Добры дзень, гэта пост знаёмства. Мяне завуць Марына, і я з сям'ёй вандрую па Беларусі. У маім ЖЖ вы знойдзеце вандроўкі па Беларусі, расповяды пра цікавыя гістарычныя постаці і сапраўдных герояў Бацькаўшчыны, пра помнікі, касцёлы, цэрквы, палацы і вельмі шмат пра маёнткі маёй краіны. Не здарма ж яе раней называлі “краіна замкаў”. У нас ёсць, што паглядзець, ёсць куды схадзіць, толькі трэба ведаць і адчуваць гісторыю.

Буду рада, калі з маіх артыкулаў вы даведаецеся нешта новае пра гісторыю мясцінаў Беларусі. Вандруйце! У краіне шмат чаго цікавага можна паглядзець! Не ўсе помнікі ў добрым стане, але я аптымістка, і спадзяюся на лепшы іх лёс.

Час ад часу я раблю вандроўныя маршруты таму… заходзьце у тэг “маршрутызацыя” можа ён дапаможа вам выбраць накірунак вандроўкі, хаця думаю гэта можна зрабіць карыстаючыся мапай вандровак.

Часам мужчынская палова маёй сям’і цікавіцца ДОТамі, таму для гэтых вандровак можна карыстацца асобнай мапай. Але калі ў вас ёсць gmail вы проста дадаеце дзве карты і аб’ядноўваеце паміж сабой і бачыце ўсе меткі разам (гэта тлумачэнне было для тых хто не ведаў пра такія магчымасьці).

Мы жывем з вамі ў краіне, якой варта ганарыцца. І гісторыя ў нас пачынаецца не з 1917 года. Таму… адкрывайце для сябе краіну! Пафасна? Магчыма. Але гэта тое што я думаю. Бо мяне злуюць людзі, якія ўпэўнены, што ў Беларусі няма чаго глядзець, ды яшчэ і замежным гасцям распавядаюць гэта.

Спасылка на мапу: http://goo.gl/maps/5xoyU

https://maps.google.com/maps/ms?msid=210186668463188766485.0004e04fef8ea683260a0&msa=0&ll=53.625095,28.564453&spn=5.259251,16.907959



Collapse )
leta i ja

ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і магчымасць сэканоміць некалькі дзесяткаў кіламетраў шляху, а для мясцовых жыхароў, гэта хуткая сувязь з такімі блізкімі і адначасова далёкімі суседнімі вёскамі. З пераменным поспехам у Беларусі дзейнічае 16 паромаў (але гэта на паперы, у рэальнасці здаецца яшчэ менш) – 10 паромаў у Брэсцкай вобласці (рэкі Буг і Прыпяць), 1 паром у Віцебскай вобласці (рака Заходняя Дзвіна) і 5 паромаў у Гомельскай вобласці (рэкі Беразіна, Прыпяць, Сож, Днепр). Штогод колькасць працуючых паромаў мяняецца, адныя зачыняюцца па эканамічных пытаннях, іншыя з-за зменаў руху транспартнага патоку ў вобласці.



Collapse )
leta i ja

КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй містычнасцю, нетрадыцянасцю і магічнасцю (https://azarkinm.livejournal.com/189174.html). Другое – гэта мемарыял усім дзецям, якія загінулі ў нацыскіх лагерах на нашых землях. Вось таму, Красны бераг для мяне стаіць у спісе для наведвання кожнага беларуса як і Несвіж, Мір, ды Хатынь (https://azarkinm.livejournal.com/93497.html) з Дальвай (https://azarkinm.livejournal.com/93839.html) ці з Шунеўкай (https://azarkinm.livejournal.com/170332.html).


Collapse )
leta i ja

КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца толькі з 1528 года. Як жыла вёска гэтыя 200 год пакуль невядома. Але наступныя амаль 400 год Красным берагам валодалі Занковічы, Солтаны, Варанецкія, Фаміны, Грыневічы, Багародскія, Гатоўскія, Козел-Паклеўскія. За гэты перыяд як уладары мясцін, так і простыя жыхары адчувалі ўсе цяжары палітычнага і сацыяльнага развіцця краіны, па наваколлях актыўна прайшліся гарматамі памежныя войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, руска-швецкая вайна і руска-французская вайна, падзелы Рэчы Паспалітай і тры паўстанні за яго аднаўленне.


У 1866 годзе палкоўнік Бабруйскай крэпасці Аляксандар Багародскі, набыў за малыя грошы у нашчадкаў расстралянага паўстанца Тамаша Грыневіча маёнтак Красны бераг. Новы ўладар дзякуючы высокай пасадзе і сувязям у арміі дамогся каб у Красным беразе ў 1873 годзе была пабудавана станцыя на новаправедзенай чыгуначнай ветцы Бабруйск–Гомель. Багародскаму было цікава валодаць гэтымі землямі толькі з-за блізкага размяшчэння да бабруйскай крэпасці, і як толькі служба скончылася, у 1877 годзе, ён прадае маёнтак свайму калегу ваеннаму інжынеру, генерал-лейтэнанту Міхаілу Гатоўскаму (1810–1900). Цікавы факт – амаль праз 10 год, Міхаіл і Марыя-Юзэфа Гатоўскія становяцца ўладарамі яшчэ аднаго маёнтка з назвай Красны бераг, але гэты маёнтак знаходзіўся ўжо недалёка ад Масквы.

Collapse )
leta i ja

ВІДЗЫ-ЛАЎЧЫНСКІЯ (Віцебская вобласць)

Відзы-Лаўчынскія, вёска Браслаўскага раёна, якая ўзгадваецца ўпершыню ў 1586 годзе як Ловішча. Але самі землі разам з мястэчкам Відзы ўзгадваюцца яшчэ ў ХV ст калі Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аддаў іх братам Доўгірду і Нарушу.

Ва ўладаннях Нарушэвічаў (Наруш з'яўляецца заснавальнікам роду) відзаўскія землі знаходзіліся да XVIII ст. Менавіта тады, Алена Нарушэвіч, дачка лоўчага літоўскага Яна Нарушэвіча, з пасагам прынесла маёнтак Аўгусціну Ваўжэцкаму. Пры іх уладанні Відзамі-Лаўчынскімі і была пабудавана сядзіба якую мы сёння бачым. Пасля смерці Аўгусціна, маёмасць была падзелена паміж двума сынамі Ярашам Аляксандрам і Уладзіславам. Відзы і землі адыйшлі Уладзіславу Ваўжэцкаму і яго жонцы Марыі з Кастравіцкіх. Старэйшы ж Яраш атрымаў маёнтак у Мейштах.


Collapse )
leta i ja

ВІДЗЫ (Віцебская вобласць)

Мястэчка Відзы, Браслаўскага раёна вядома ў гісторыі Беларусі з XV стагоддзя, калі вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аддаў землі братам Доўгірду і Нарушу.

Нарушэвічы, Гаштальды, Пацы, Зяновічы, Ваўжэцкія, Мінейка валодамі Віздамі напрацягу гісторыі існавання. Амаль адразу пасля атрымання земляў Даўгірд і Наруш запрасілі на свае землі каталіцкіх прапаведнікаў. Першы касцёл бернардзінцаў, а пры ім і шпіталь з'явіўся ў вёсцы ў 1481 годзе.


Collapse )
leta i ja

РАКАВІЧЫ (Гомельская вобласць)

У 2014 годзе, да 70-годдзя вызвалення Беларусі, недалёка ад вёскі Ракавічы (Светлагорскі раён) быў адчынены помнік вызваленчай аперацыі "Баграціён".



Collapse )
leta i ja

МЯДЗЕЛ. Кальварыя (Мінская вобласць)

З 2014 года, на турыстычнай мапе Беларусі з'явілася яшчэ адна кропка – Мядзелская кальварыя. Але дакладней будзе сказаць, што яна не з'явілася, а аднавілася, бо сваю гісторыю кальварыя пачынае з сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Collapse )
leta i ja

Свята "Шчадрэц" (СТРОЧЫЦЫ)

А ці даўно вы былі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, што пад Мінскам? А ці былі вы там зімой? А скатацца не хочаце?

Мы былі ў музеі на мінулых выходных і прысутнічалі на свяце "Тры каралі". Пабачылі батлейку, паслухалі спевы, пахадзілі карагодам, пагуляліся ў зімовыя гульні. Было вельмі цікава і весела. Толькі ехаць трэба з жаданнем удзельнічаць і адгукацца на ўсе прапановы арганізатараў, а не стойма стаяць на марозе.

Зіма, гэта такі цудоўны антураж для старых хатак, дзе няма ні электычнасці, ні ацяплення. Там свет пранікае ў пакоі праз вокны і дзверы так, што блукаючы па ціхім закуткам хаты адчуваеш нейкую цішыню ўнутры сябе і замілаванне звонку. Ды і народу не шмат зараз у старой вёсцы. Усе маразоў баяцца ))). Таму... ногі ў рукі, ці ногі і рукі ў машыну і едзьма ў музей 12 студзеня.


фота з сайта http://etna.by

Collapse )
leta i ja

ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там глядзіш, можа зноўку захочацца ў ЖЖ распавядаць пра вандроўкі і гісторыі старажытных сядзіб. )))

-----------------------
Сканчаецца праца выставы прысвечанай аптэкарскай справе XVIII-ХІХ стагоддзя ў Мінску. Таму, калі снежнымі днямі і марознымі вечарамі вы не ведаеце куды схадзіць, то запрашаю наведаць выставу ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Вы можаце ў апошнія дні працы даведацца і пабачыць старыя перагонныя колбы, прыстасаванні, якія былі патрэбны для паспяховага існавання аптэкі ХІХ стагоддзя, узоры лекавых раслін, дакументы тых часоў. Пры тым месца размяшчэнне выставы невыпадковае -- уладар некалькіх аптэк горада Андрэй Станкевіч набыў у 1799 годзе гэту сядзібу ў графа Міхаіла Пшэздзецкага і пасяліўся там са сваёй сям'ёй.



Collapse )